27 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі моцна ўпала нараджальнасць

20
У Кітаі моцна ўпала нараджальнасць

Улады абвясцілі аб забароне на аборты.

Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая абвясціла аб увядзенні частковай забароны на аборты ў спробе спыніць імклівае падзенне нараджальнасці ў краіне. Актывісты і праваабаронцы мяркуюць, што такое абмежаванне нанясе шкоду мільёнам жанчын, піша ВВС.

Нараджальнасць у КНР, якая апошнія дзесяцігоддзі спрабавала абмежаваць імклівы рост колькасці насельніцтва, цяпер знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні. Насельніцтва ўсё больш старэе, і ўрад прымае рашучыя меры, каб выправіць гэты трэнд.

Згодна з рэкамендацыямі чыноўнікаў аховы здароўя, перапыніць цяжарнасць у Кітаі можна будзе толькі паводле медыцынскіх паказанняў. Кітайскія ўлады таксама абяцаюць пашырыць сацыяльную дапамогу для маці і зрабіць лячэнне бясплоддзя больш даступным.

Нацыянальная камісія мяркуе, што новая мера будзе садзейнічаць "доўгатэрміноваму збалансаванаму развіццю насельніцтва".

Чакаецца, што сёлета нараджальнасць у Кітаі ўпадзе да рэкордна нізкага ўзроўню: паводле прагнозаў, у краіне з'явіцца на свет менш за 10 мільёнаў дзяцей (у мінулым годзе ў Кітаі нарадзілася 10,6 млн дзяцей, што было на 11,5% менш, чым годам раней).

Паводле прагнозаў ААН, у 2023 годзе Індыя абгоніць КНР, стаўшы самай густанаселенай краінай у свеце.

Паводле звестак Інстытута Гутмахера (Guttmacher Institute - НКА, якое займаецца вывучэннем і прасоўваннем рэпрадуктыўнага здароўя), да гэтага часу Кітай быў адным з сусветных лідараў у колькасці абортаў. Паводле інфармацыі інстытута, у КНР блізу 78% незапланаваных цяжарнасцяў заканчваюцца абортамі (сярэдні паказчык у свеце - 61%).

Са звестак кітайскіх уладаў, у перыяд з 2015 да 2019 гады ў КНР выраблялася ў сярэднім 9,5 млн абортаў штогод. Інстытут Гутмахера ацэньвае колькасць абортаў за той жа перыяд у 17,7 млн штогод.

Кітай таксама пакутуе ад сур'ёзнага гендэрнага дысбалансу праз культурныя перавагі у бок хлопчыкаў: летась мужчын у краіне было на 37 мільёнаў больш, чым жанчын.

Скарачэнне нараджальнасці ў Кітаі прывяло да дэмаграфічнага старэння насельніцтва. Паводле звестак Дэпартамента ААН у эканамічных і сацыяльных пытаннях, колькасць насельніцтва КНР да 2025 года пачне скарачацца.

З 1980 да 2015 года ў Кітаі дзейнічала палітыка "адна сям'я - адно дзіця". У 2016 годзе ўлады КНР дазволілі сем'ям мець да двух дзяцей, яшчэ праз пяць гадоў дапушчальная колькасць дзяцей у сям'і была павялічаная да трох.

Што яшчэ прадугледжвае новае кіраўніцтва?

У рамках новай палітыкі павелічэння нараджальнасці ўлады абяцаюць палепшыць медыцынскае страхаванне для жанчын, павялічыць дэкрэтны адпачынак і выдзеліць дадатковыя сродкі на трэцяе і наступнае дзіця.

Чыноўнікі аховы здароўя плануюць уключыць дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі ў нацыянальную медыцынскую сістэму. Такія тэхналогіі, як ЭКА, звычайна каштуюць вельмі дорага ў Кітаі і недаступныя для незамужніх жанчын.

Праваабаронцы мяркуюць, што забарона на перарыванне цяжарнасці негатыўна паўплывае на мільёны жанчын.

“Гаворка ідзе аб парушэнні рэпрадуктыўных правоў і цялеснай аўтаноміі жанчын, - заявіў спецыяліст у КНР у праваабарончай арганізацыі Amnesty International Алкан Акад. — Прымушаць кагосьці выношваць дзіця насуперак ягонай волі — з якой бы там ні было прычыны — гэта прамое парушэнне правоў чалавека”.

"Кітайскія ўлады павінны паважаць жыццё людзей і спыніць агрэсіўны і карны кантроль над іх сэксуальнымі і рэпрадуктыўнымі правамі", - дадаў Акад.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках