26 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі акупанта з Бураціі, які «выступаў» у вобразе блазна

9
Ва Украіне ліквідавалі акупанта з Бураціі, які «выступаў» у вобразе блазна

Захопнік служыў у «элітных» войсках РФ.

Украінскія ваяры ліквідавалі чарговага акупанта з расейскай «глыбінкі». Дадому ў пластыкавым пакеце вярнуўся захопнік з Бураціі, малодшы сяржант гвардыі Баір Ганжураў.

Ліквідаваны акупант любіў прымяраць на сябе вобраз блазна, але скончыў свае дні не смешна. Пра гэта паведамляеІраклі Камахідзэ.

«Заўтра 19 жніўня ва Улан-Удэ Бураціі адбудзецца пахаванне няўдалага блазна-дэсантніка 11-й АДШБр ВДВВ Баіра Ганжурава. Акупант ліквідаваны 25 ліпеня 2022 года», - піша расследавальнік.

Акупант крыху больш за месяц не дажыў да 34-годдзя. Выпускнік будаўнічага факультэта, у свой час гэты носьбіт «расейскага свету» пастанавіў, што хоча не будаваць, а разбураць - і ў 2014 годзе падпісаў кантракт з акупацыйным войскам РФ.

У агрэсіўнай захопніцкай вайне Расеі супраць Украіны гэты прадстаўнік нацыянальнай меншасці, на думку расейскай прапаганды, «гераічна загінуў пры выкананні воінскага абавязку». Які «абавязак» гэты «патрыёт сваёй малой радзімы» Бураціі мог выконваць на тэрыторыі чужой дзяржавы, аўтары некралогу растлумачыць не могуць. Ды і не спрабуюць, замест гэтага заяўляючы, якім жа «выдатным мужам і бацькам двух сыноў» і «верным сябрам» быў ліквідаваны захопнік.

На сваёй старонцы ў сацсетках Ганжураў любіў выстаўляць фота ў вобразе блазна. Але пазітыўныя эмоцыі ва ўкраінцаў ён змог выклікаць толькі фактам сваёй смерці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках