26 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць расейцаў, якія выязджаюць у ЗША, абрынулася ў 900 разоў

15
Колькасць расейцаў, якія выязджаюць у ЗША, абрынулася ў 900 разоў

Амерыканцы перасталі выдаваць візы на тэрыторыі РФ.

Колькасць расейцаў, якія выехалі з Расеі ў ЗША з красавіка да чэрвеня, склала ўсяго 39 чалавек. Гэта ў 900 з лішнім разоў менш, чым годам раней, калі за той жа перыяд у Злучаныя Штаты адправіліся 36 700 жыхароў РФ, паведамляе РБК са спасылкай на звесткі ФСБ.

Такая статыстыка можа быць звязаная са спыненнем выдачы амерыканскіх віз на тэрыторыі Расеі і прыпыненнем прамога авіязлучэння паміж дзвюма дзяржавамі. Каб аформіць візу ЗША, расейцам неабходна выехаць у трэцюю краіну. Іміграцыйныя візы расейскім грамадзянам зараз выдаюць у амерыканскім пасольстве ў Варшаве.

Праз праблемы з пералётамі колькасць паездак расейцаў у Еўропу ў другім квартале гэтага года ўпала на 36%, да 437 тысяч. Пры гэтым у гадавым вылічэнні значна вырасла колькасць выездаў у Эстонію (у 3,6 раза), у Фінляндыю (на 41,7%) і Літву (на 14,7%). Блізу 80% паездак у Фінляндыю і Эстонію былі аформленыя як прыватныя.

Усяго ў красавіку-чэрвені за мяжу выехала амаль пяць мільёнаў расейскіх грамадзян. Гэта на 28 адсоткаў больш, чым у першым квартале года. У асноўным людзі з'язджалі ў Казахстан, Арменію, Грузію і іншыя постсавецкія дзяржавы. Плынь з Расеі ў Казахстан павялічылася ў 2,9 раза (да 568 тысяч чалавек), у Арменію - у 1,5 раза (да 180 тысяч), а ў Грузію - у 5,7 раза (да 163 тысяч).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках