27 красавiка 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мелітопалі партызаны ўзарвалі электраапору і сарвалі планы акупантаў на Запарожскай АЭС

4
У Мелітопалі партызаны ўзарвалі электраапору і сарвалі планы акупантаў на Запарожскай АЭС

Пасля выбухаў расейцы перакрылі паўднёвы выезд з горада.

У сераду раніцай, 17 жніўня, і ў ноч на 18 жніўня ў паўднёвай частцы Мелітопаля Запарожскай вобласці раздаліся выбухі. Гэта ўкраінскія партызаны ўзарвалі электраапору, каб прадухіліць перападлучэнне ЗАЭС да энэргасістэмы Расеі.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «РІА-Мелітопаль». Адзначаецца, што пасля выбухаў акупанты перакрылі паўднёвы выезд з горада і пускалі транспарт у аб'езд праз Садовае.

«17 жніўня а 10.58 у паўднёвай частцы горада раздаўся выбух, пасля якога акупанты перакрылі паўднёвы выезд з Мелітопаля. На блок-пасту падчас павароту на Новыя могілкі транспарт вайскоўцы пускалі ў аб'езд праз Садовае. А ўночы з 17 на 18 жніўня, прыкладна, а 3:25 у цэнтры горада была чутная праца СПА, а ў паўднёвай частцы адзіночны выбух», - гаворыцца ў паведамленні.

Выданне сцвярджае, што вынікам працы дыверсантаў стаў падрыў электраапоры.

«Мелітопальскія дыверсанты сапсавалі планы рашыстаў аб зуткім перападключэнні ЗАЭС. У панядзелак, 15 жніўня, у Мелітопалі, нагадаем, былі заўважаны вялікагрузныя машыны з бухтамі правадоў і бочкамі з трансфарматарнай алівай. Хутчэй за ўсё, іх завезлі, каб рэалізаваць план падключэння Запарожскай АЭС да расейскай энергасістэмы», - піша «РІА-Мелітопаль».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках