27 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане падвышаюць цану паліва для беларускіх вознікаў

3
У Казахстане падвышаюць цану паліва для беларускіх вознікаў

З 20 жніўня.

Улады Казахстана з 20 жніўня ўводзяць дыферэнцаваную тарыфікацыю цаны дызельнага паліва. Даражэйшы дызель будуць прадаваць у прымежных абшарах краіны, дзе ўтварыўся дэфіцыт паліва праз наплыў аўтамабільных вознікаў, піша officelife.media са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра Казахстана Аліхана Смаілава.

Павышаныя тарыфы на паліва будуць фармавацца ў Казахстане ў залежнасці ад рэзідэнцтва, аб'ёмаў продажу і тыпу транспарту.

Напрыклад, для грамадзян Казахстана цана застанецца рынкавай - прыкладна 230-260 тэнге (блізу 1,25-1,4 беларускага рубля за 1 літр дызеля - заўвага). Але будуць абмежаваныя аб'ёмы - да 100 літраў паліва за дзень, або да 300 літраў, калі ёсць цяжкавік з казахскімі нумарамі ды пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі з тэхнічным пашпартам.

Усе іншыя кіроўцы з 20 жніўня ў Казахстане будуць плаціць 450 тэнге за 1 літр дызеля (прыкладна 2,45 беларускага рубля).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках