27 красавiка 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа сутыкнуцца з сур'ёзнай нястачай АРВ-прэпаратаў

5
Беларусь можа сутыкнуцца з сур'ёзнай нястачай АРВ-прэпаратаў

Перапынкі з АРВ-тэрапіяй могуць узнікнуць ужо ў верасні.

Кампанія Finnair адмовілася перавозіць прэпараты для лячэння ВІЧ з Індыі ў Беларусь, матывуючы гэта дзейнымі санкцыямі. Перапынкі з АРВ-тэрапіяй могуць узнікнуць ужо ў верасні. Кааліцыя гатовасці да лячэння (ITPCru) ды іншыя пацыентскія арганізацыі з розных краін падрыхтавалі публічны ліст да Finnair і збіраюць подпісы ў падтрымку людзей, якія жывуць з ВІЧ у Беларусі, піша itpc-eeca.org.

Дастаўка мела прайсці маршрутам Гайдарабад - Дэлі - Гельсінкі - Вільня. Аднак авіякампанія Finnair не забрала тавар у Гайдарабадзе і даслала афіцыйную адмову, нягледзячы на наяўны кантракт. У дакуменце змяшчалася інфармацыя аб тым, што кампанія адмаўляецца ад перавозкі якіх-небудзь тавараў з/у Расеі і Беларусі, матывуючы гэта дзейнымі санкцыямі.

Гаворка ідзе пра лекі тэнафавір/эмтрыцытабін, які з'яўляецца самым распаўсюджаным прэпаратам для лячэння ВІЧ у Беларусі. Паводле звестак, наяўны запас тэрапіі можа скончыцца ўжо ў верасні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках