Як Дугін праз акно ўцякаў ад беларускіх патрыётаў
- 21.08.2022, 20:24
- 38,340
«Рускамірцу» зладзілі «цёплы прыём» у Менску.
Увечары 20 жніўня ў Падмаскоўі ўзарвалі аўтамабіль дачкі расейскага філосафа Аляксандра Дугіна Дар'і. Дугін з'яўляецца галоўным ідэолагам «расейскага свету», ён неаднаразова крыважэрна выказваўся на адрас украінцаў, таксама адхіляе незалежнасць Беларусі.
У 1993 годзе, як узгадвае «Радыё Свабода», Дугін становіцца адным з заснавальнікаў Нацыянал-бальшавіцкай партыі. У 1994 годзе ён і яшчэ адзін ідэолаг нацболаў Эдуард Лімонаў прыязджаюць з лекцыяй у Менск. Аднак лекцыя ў ДК Суконнага камбіната так і не адбылася. На сходку «рускамірцаў» прыйшлі прыхільнікі Беларускага народнага фронту. Дугіну і Лімонаву давялося ўцякаць праз акно.
Больш у Менску яны не з'яўляліся.
