21 траўня 2024, aўторак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы вывелі з банкаў рэкордную ў гісторыю суму валюты

2
Расейцы вывелі з банкаў рэкордную ў гісторыю суму валюты

Расейскія грамадзяне спяшаюцца выратаваць рэшткі свайго ашчадку.

У той час як над Расеяй апускаецца «валютная» жалезная заслона і ўсё больш банкаў страчваюць магчымасць праводзіць аперацыі ў далярах і еўрах, расейскія грамадзяне спяшаюцца выратаваць рэшткі свайго ашчадку, эвакуюючы грошы з «таксічных» крэдытных арганізацый, піша пишет.

За студзень-ліпень сума валюты, якую фізічныя асобы захоўваюць на банкаўскіх рахунках у Расеі, скарацілася максімальна за ўсю гісторыю назіранняў – на 22,5 млрд даляраў, вынікае са статыстыкі ЦБ РФ.

Раздробныя кліенты, якія сустрэлі вайну, маючы ў банках практычна рэкордную суму валюты, вывелі кожны чацвёрты даляр, усталяваўшы рэкорд +адтоку як у абсалютным, так і ў адносным вылічэнні.

У выніку агульны аб'ём валютных рахункаў і ўкладаў грамадзян з 96,1 млрд даляраў скараціўся да 73,6 млрд, што стала мінімумам за 10 гадоў. Дзель валюты ў банкаўскіх зберажэннях насельніцтва апусцілася да гістарычнага мінімуму – 11,5% (са звестак ЦБ РФ на чэрвень).

Тры чвэрці сумы сышло з банкаўскай сістэмы падчас панікі канца лютага і пачатку сакавіка, спыніць якую ЦБ удалося толькі жорсткімі абмежаваннямі на зняцце гатовых грошай і вывад сродкаў за мяжу.

Але «адліга» ў валютным рэгуляванні з дазволам пераводзіць за мяжу да 1 млн даляраў на месяц спарадзіла новую хвалю адтоку.

«У спробе пазбегнуць росту рызык і санкцый расейскія хатнія гаспадаркі засяродзіліся на назапашванні ашчадку за мяжой», - пішуць аналітыкі БКС.

З іх адзнакі, за першае паўгоддзе расейцы вывелі за мяжу 14 млрд даляраў. Пры гэтым толькі ў чэрвені адток дасягнуў 5 млрд даляраў, хаця да вайны не перавышаў 1 млрд на месяц.

«Адным з асноўных кірункаў грашовых пераводаў з Расеі сталі краіны СНД», - адзначаюць у БКС. Плыні ў кірунку Казахстана выраслі на 793 адсоткі, у Грузію - на 735 адсоткаў, у Азербайджан - на 667 адсоткаў, у Арменію - на 530 адсоткаў, ва Узбекістан - на 423 адсоткі.

У другой палове года расейцы могуць вывесці за мяжу яшчэ 54 млрд даляраў - зараз фізічныя асобы забяспечваюць 60% чыстага адтоку прыватнага капіталу, і гэтая тэндэнцыя хутчэй за ўсё захаваецца, калі абмежаванні з боку ўладаў застануцца аслабленымі, прагназуюць у БКС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках