26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся падрабязнасці ўдараў HIMARS па мастах у Херсонскай вобласці

16
З'явіліся падрабязнасці ўдараў HIMARS па мастах у Херсонскай вобласці

Удары былі максімальна дакладнымі.

Сталі вядомыя падрабязнасці новых дакладных удараў па мастах у захопленых раёнах Херсонскай вобласці, паведамляе «Главред».

У раёне моста каля Кахоўскай ГЭС ударам HIMARS пашкоджана чыгуначная каляіна. Пра гэта распавёў у Telegram дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

«Ля шлюза на каляіне вялізная трохметровая варонка. Таксама пашкоджана аўтамабільнае палатно, знішчаны расейскі ЗРК Панцыр. Дакладнасць удараў проста неверагодная», - напісаў ён.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Херсонскага аблсавета Юрый Сабалеўскі ўдакладніў у «Фэйсбуку», што ўначы УСУ «адпрацавалі ключавыя мясціны лагістычных маршрутаў оркаў на Херсоншчыне, у тым ліку Антонаўскі мост».

З ягоных звестак, пашкоджаны мост акупанты РФ ачапілі з двух бакоў, мясцовых жыхароў блізка не падпускаюць.

«Паводзяць сябе ў дачыненні да людзей практычна неадэкватна, захоўвайце асцярожнасць і старайцеся трымацца ад гэтага раёна далей. Оркі дужа знерваваныя. Сам мост паводле папярэдніх звестак атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні», - дадаў Сабалеўскі.

Раней паведамлялася, што ўкраінскія абаронцы ўдарылі па Антонаўскім і Кахоўскаму мастах у Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміла начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.

«Адпрацаваны той самы агнявы кантроль, які мы трымалі ўжо некалькі дзён на гэтым напрамку. Ёсць сур'ёзныя вынікі патраплення як па Антонаўскім, так і па Кахаўскім мастах», – адзначыла яна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках