27 красавiка 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суцэльная дысцыпліна замест эканомікі

8
Суцэльная дысцыпліна замест эканомікі

Рэжым знайшоў новую ўлюбёную фразу.

Вось цікава глядзець, як у Расеі зніжаецца ўзровень запытаў. І я не пра поспехі ва Украіне. Не пра тое, што ў расейскім тэлевізары святкуюць узяцце паселішча Пяскі, нібыта там за паваротам ужо бачны Бэрлін. Я пра глабальную, прашу прабачэння, геапалітыку.

Вось расейскім уладам не падабалася быць сыравінным прыдаткам Захаду. Ну таму, што яны думалі, што ў Расеі ёсць большае прызначэнне, чым гэтая зневажальная функцыя. Добра, Захад цяпер шукае сабе іншыя прыдаткі, а расейскія ўлады захацелі ўладкавацца ў сыравінныя прыдаткі да Кітая. Але Кітай Расню ў свае сыравінныя прыдаткі не ўзяў. Ці то пабаяўся, ці то пагрэбаваў.

Так у пятніцу Пуцін нарэшце прыстроіў сваю краіну ў сыравінныя прыдаткі. Праўда Турцыі. Бо Турцыя гатова была ўзяць. А чаго не ўзяць, калі Расея авансам заплаціла Турцыі за тое, каб пабудаваць у Турцыі атамную станцыю? Гэта значыць, вось быць сыравінным прыдаткам Захаду расейскім уладам было зневажальна. А за тое, каб стаць сыравіннымі прыдаткам Турцыі яны гатовы нават даплаціць.

І няма, вядома, лепшага індыкатара за тое, што расейскія планы ідуць паводле плану, чым паводзіны малодшага хаўрусніка. Малодшаму хаўрусніку ўжо і ядзерную зброі больш не трэба. І міліцыю з войскам ён зараз адпраўляе ваяваць толькі супраць ураджаю. Пра ўсё вялікае супрацьстаянне з Захадам за мінулы тыдзень ні разу, здаецца, не ўзгадаў. Тут, праўда, на беларускую тэрыторыю, здаецца, заехалі новыя расейскія войскі. Але я нават не ўпэўнены, што яны пыталіся ў малодшага хаўрусніка дазволу.

Так што малодшы хаўруснік суцешыўся дысцыплінай. Каб жалезная дысцыпліна была яшчэ больш жалезнай. Бо той дысцыпліны, якая ёсць на ўсіх, не стае. А без дысцыпліны, ніякай дысцыпліны не будзе. Таму трэба іншую дысцыпліну. Бо дысцыпліна павінна быць дысцыплінаванай. А інакш нашто нам такая эканоміка, у якой няма дысцыпліны?

Карацей, нічога не будзе. Ні інвестыцый, ні інавацый, ні інфляцый, ні дэвальвацый. А будзе адна суцэльная дысцыпліна.

Telegram-канал «Лісты да дачкі»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках