14 жнiўня 2026, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы РФ ад энэрганосьбітаў скараціліся да мінімуму

5
Даходы РФ ад энэрганосьбітаў скараціліся да мінімуму

Працуюць заходнія санкцыі.

Даходы Расеі ад энэрганосьбітаў у жніўні гэтага года скараціліся да самага нізкага ўзроўню больш як за год, бо праз заходнія санкцыі Крэмль быў вымушаны прадаваць нафту са зніжкай.

Аб гэтым 13 верасня паведаміла агенцтва Bloomberg.

Адмова купляць расейскую нафту ў Еўропе азначае, што Масква была вымушаная прадаваць нафту з вялікай зніжкай на азіяцкіх рынках, што пазбаўляла яе магчымасці карыстацца ўсімі перавагамі вышэйшай цаны.

Пры гэтым у жніўні ў Еўропе была зафіксаваная рэкордна высокая спотавая цана газу, а газавыя даходы не змаглі поўнасцю кампенсаваць зніжэнне даходаў ад нафты. Паралельна "Газпром" гэтым летам значна скараціў экспарт газу ў Еўропу.

Яшчэ адзін удар па скарбе Крамля, піша Bloomberg, можа нанесці «столь цаны», якую краіны G7 плануюць усталяваць на расейскія нафту і нафтапрадукты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках