19 траўня 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запарожскую АЭС зноў прылучылі да ўкраінскай энэргасеткі

Запарожскую АЭС зноў прылучылі да ўкраінскай энэргасеткі

Адноўленая адна з чатырох асноўных вонкавых ліній электраперадач.

Запарожская АЭС зноў пачала атрымліваць электраэнэргію наўпрост з украінскай сеткі пасля аднаўлення адной з чатырох асноўных вонкавых ліній электраперадач. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі.

Адноўленая лінія 750 кілавольтаў зноў забяспечвае ЗАЭС электраэнэргіяй, неабходнай для ахаладжэння рэактара ды іншых функцый бяспекі.

- Пасля паўторнага прылучэння асноўнай лініі ўчора (16 верасня - рэдакцыя) ўдзень тры рэзэрвовыя лініі электраперадачы зноў знаходзяцца ў рэзэрве. Тры іншыя асноўныя вонкавыя лініі электраперадачы 750 кВ, якія былі страчаныя даўней падчас канфлікту, застаюцца адлучанымі, — адзначаюць у МААЭ.

Таксама ў агенцтве дадалі, што ўсе шэсць рэактараў ЗАЭС па-ранейшаму знаходзяцца ў стане халоднага прыпынення, але ім неабходнае сілкаванне для гарантавання асноўных функцый бяспекі.

- Надзейнае электразабеспячэнне ад сеткі за межамі пляцоўкі і сістэмы рэзэрвовага электразабеспячэння неабходныя для гарантавання ядзернай бяспекі і прадухілення ядзернай аварыі, нават калі рэактары больш не працуюць, - растлумачылі ў МААЭ.

Нагадаем, 11 верасня Запарожская АЭС была цалкам спыненая. Была прынятая пастанова аб адлучэнні энэргаблока №6 і пераводзе яго ў найбольш бяспечны стан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках