16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Войскі РФ адчувальна панікуюць пасля вызвалення Харкаўскай вобласці

6
Зяленскі: Войскі РФ адчувальна панікуюць пасля вызвалення Харкаўскай вобласці

У расейскіх захопнікаў застаецца толькі два варыянты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што войскі РФ і калабаранты на часова акупаваных тэрыторыях панікуюць пасля вызвалення большай часткі Харкаўскай вобласці.

У часе вечаровага відэазвароту Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія сілы стабілізуюць сітуацыю і трымаюць пазіцыі на дэакупаваных тэрыторыях Украіны.

«Стабілізуем сітуацыю, трымаем пазіцыі. Трывала. Настолькі моцна, што акупанты адчувальна панікуюць», - сказаў ён.

Ён папярэдзіў, што ў расейскіх захопнікаў застаецца толькі два варыянты: уцёкі або здача ў палон.

«У калабарантаў варыянты падобныя. І невядома, ці пусціць іх Расея на сваю тэрыторыю, нават калі дала свой пашпарт. Або калабаранты будуць асуджаныя паводле заканадаўства Украіны», - дадаў ён.

Зяленскі перакананы, што войскі РФ не будуць мець аніякай апоры на ўкраінскай зямлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках