20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску знайшлася самая спакойная беларуска

3
У Віцебску знайшлася самая спакойная беларуска

Падчас рабавання яна спакойна склала торбу і «бескантактна» прагнала нападніка.

Віцебская міліцыя апублікавала відэа няўдалай спробы рабавання харчовай крамы. Гледачы павінны былі звярнуць увагу на нападніка, каб дапамагчы сілавікам высветліць асобу падазраванага, але ўсе позіркі былі звернутыя на сведку нападу, якая скарыла гледачоў сваёй спакойнасцю.

Інцыдэнт здарыўся ўдзень 20 верасня. А 15.00 у краму па вуліцы Карла Маркса 53 забег невядомы. Ён падышоў да адной з касірак, дастаў нож і пад яго пагрозай пачаў патрабаваць грошы. Супрацоўніца гандлёвага аб'екта адмовілася выканаць загады злачынцы. Тады нападнік прыставіў да яе горла нож і зноў паўтарыў патрабаванне.

Абрабаванне адбылося за метр ад дзвюх наведвальніц крамы, якія выклалі свае прадукты на прылавак. Адна з іх, крыху адышла. Другая - спакойна склала торбу, паклала яе ў кошык і павольна пайшла ў бок рабаўніка, каб вызваліць касірку. У тым жа кірунку пайшоў і супрацоўнік крамы, але ён быў ад месца здарэння за некалькі метраў. Рабаўнік спалохаўся і кінуўся ўцякаць. Абышлося без пацярпелых.

Цяпер падазраванага шукаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках