27 красавiка 2024, Субота, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына заявіла аб гатоўнасці даваць палітычны прытулак расейскім ухілістам і дэзерцірам

52
Нямеччына заявіла аб гатоўнасці даваць палітычны прытулак расейскім ухілістам і дэзерцірам

Берлін мяркуе, што ў расейцаў павінна застацца магчымасць уязджаць на тэрыторыю ЕЗ.

Улады Нямеччыны заявілі, што ўхіленне ад мабілізацыі і дэзерцірства расейцаў - пераканаўчая прычына для станоўчага разгляду заявы з просьбай аб палітычным прытулку ў ФРГ. Такое ўказанне дадзенае Федэральнай службе ў пытаннях міграцыі і бежанцаў (BAMF), паведамляе карэспандэнт Deutsche Welle.

Грамадзяне РФ, якія ўхіляюцца ад службы, змогуць прэтэндаваць на прытулак, але не на гуманітарную візу, зазначае выданне.

Афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Хебештрайт у каментары пазіцыі балтыйскіх краін і Фінляндыі заявіў, што ў расейцаў павінна застацца магчымасць уязджаць на тэрыторыю Еўразвяза. З ягоных слоў, пастанова павінна быць агульнаеўрапейскай, пытанне будзе абмяркоўвацца на нефармальным саміце ЕЗ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках