27 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ўключаць ацяпленне ў кватэрах беларусаў?

5
Калі ўключаць ацяпленне ў кватэрах беларусаў?

Што зразумела з прагнозу надвор'я ад сіноптыкаў.

Калі ўключаць ацяпленне ў кватэрах у Беларусі? Гэтым пытаннем задаюцца ўжо які тыдзень многія беларусы. Бо на дварэ халаднавата, а дома - тым больш. Журналісты «Комсомолкі» паглядзелі, прагноз надвор'я ад вядомага беларускага сіноптыка Дзмітрыя Рабава і правілы ўключэння цяпла ў кватэрах.

Спачатку - крыху пазітыву. Строга кажучы, ацяпленне ўключаюць па ўсёй Беларусі праз нізкія тэмпературы і дрэнны прагнозу надвор'я ўжо з 19 верасня. Спачатку Менская вобласць, потым - Менск і ўсе астатнія рэгіёны. Праўда, размова пакуль ідзе аб спажыўцах цяпла першай чаргі - гэта аб'екты сацыяльнай сферы. У іх становіцца цёпла (згодна з Правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння) пры сярэднедзённай тэмпературы +10 градусаў і ніжэй цэлых пяць дзён.

У кватэрах стане цёпла, згодна з тым жа Правілам, пры сярэдняй тэмпературы +8 градусаў цягам 5 дзён. Зрэшты, 18 верасня першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла зрабіў удакладненне:

- Апошнія некалькі гадоў дадзена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам сваім распараджэннем уключаць ацяпленне, прызначаць ацяпляльны сезон адкрытым.

Таксама чыноўнік дадаў свой прагноз аб даце ўключэння ацяплення ў кватэрах:

- Не будзем загадваць. Але я спадзяюся, традыцыйна недзе пасля 1 кастрычніка. Спадзяюся яшчэ на цёплую восень.

А вось што зразумела з прагнозу надвор'я ад беларускага сіноптыка Дзмітрыя Рабава на тыдзень з 25 верасня да 2 кастрычніка. Так, характарызуючы верасень-2022, Рабаў заўважыў:

- Бясконцы шэраг цыклонаў як паўднёвых так і атлантычных, халодны паўночны вецер і дажджы, не пакідалі ніякай надзеі на прыход бабінага лета. Вось і на наступным тыдні надвор'е істотна не зменіцца. Атмасфернымі працэсамі прадоўжаць кіраваць цыкланічныя віхуры. Надвор'е будзе даволі цёплым, але па-ранейшаму няўстойлівым.

Калі казаць пра абсалютныя лічбы, то ў панядзелак сіноптык прагназуе начную тэмпературу паветра +4...+9, удзень +14...17 градусаў, а ў аўторак чакаем +11...+17. Серада: ноч +7...+12, дзень +12...+16. Чацвер у начны час +6...+12, а ў дзённы +14...+17. Пятніца прынясе +11...+17, паводле прагнозу спецыяліста.

Што дычыцца выхадных, 1 і 2 кастрычніка, то ўноччу папярэдні прагноз абяцае +7...+14, удзень у суботу +12...+19, а ў нядзелю ад +5 па поўначы да +15 па захадзе Беларусі.

Мяркуючы з агучаных лічбаў, сярэднядзённай тэмпературы + 8 ды яшчэ і пяць дзён запар, мабыць, не прадбачыцца. А значыць, і ацяплення ў кватэрах. Гэта, дарэчы, пацвярджае і яшчэ адна рэпліка тэлесіноптыка аб тыдні з 26 верасня да 2 кастрычніка:

- Шмат аблокаў, часам дажджы, парывісты вецер, тэмпература каля кліматычнай нормы.

А паводле звестак Белгідрамета, у верасні кліматычная норма складае +12,1 градуса. Дарэчы, у 2021-м першы месяц восені быў халаднейшы за норму (10,8), а ў 2020-м верасень быў цяплейшы за названы паказчык (14,8).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках