27 красавiка 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля выбуху ў Шчасці гарыць участак для галасавання на «рэферэндуме»

3
Пасля выбуху ў Шчасці гарыць участак для галасавання на «рэферэндуме»

Па Луганскай вобласці пракацілася серыя выбухаў на аб'ектах акупантаў.

Галасаванне на незаконным рэферэндуме што да анэксіі акупаванай часткі Луганскай вобласці суправаджаецца выбухамі. Пра гэта 25 верасня паведаміў кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Паводле яго інфармацыі, у горадзе Шчасце гарыць памяшканне так званага выбарчага ўчастка. Таксама было чуваць некалькі выбухаў у іншых захопленых населеных пунктах.

«У Сватаўскім раёне выбух. У Манькаўцы ўзляцелі на паветра варожыя казармы, пацярпеў фермер-калабарант», - гаворыцца ў паведамленні.

Гайдай паінфармаваў, што ў Алчэўску таксама, магчыма, гарыць склад боепрыпасаў.

Выбух у Алчэўску. Варожы склад, дагэтуль грукоча», - напісаў кіраўнік АВА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках