27 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CША паабяцалі Расеі «катастрофу» ў выпадку ўжывання ядзернай зброі

33
CША паабяцалі Расеі «катастрофу» ў выпадку ўжывання ядзернай зброі

Вашынгтон дасць цвёрды адказ разам з хаўруснікамі.

ЗША папярэдзілі Расею, што ўжыванне ядзернай зброі ў вайне з Украінай пацягне «катастрафічныя наступствы».

Пра гэта ў інтэрв'ю ABC News у нядзелю паведаміў дарадца Белага дома ў пытаннях бяспекі Джэй Саліван, каментуючы заявы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які прыстрашыў выкарыстаннем «усіх наяўных сродкаў», каб адбіць магчымыя атакі на анэксаваныя тэрыторыі Украіны.

«Мы былі гранічна ясныя і падкрэслілі ім (расейцам - рэдакцыя), што ЗША дадуць рашучы адказ разам з супольнікамі і партнёрамі», - заявіў Саліван, дадаўшы, што гэтая інфармацыя была даведзена падчас «прамых» перамоў «на самым высокім узроўні».

Са слоў Салівана, масавая мабілізацыя, абвешчаная ў Расеі 23 верасня, сведчыць аб праблемах, якія адчувае войска. А яе вынікам ужо сталі пратэсты супраць дзеянняў рэжыму Уладзімера Пуціна.

«Тое, што мы бачым на вуліцах, гэтае глыбокае незадавальненне тым, што робіць Пуцін, - сказаў Саліван. - У выніку расейскаму народу трэба будзе вызначыць будучыню Расеі і пра тое, якое супраціўленне будзе таму, што спрабуе зрабіць Пуцін, набіраючы (у войска) сотні тысяч маладых людзей».

Абвяшчаючы аб мабілізацыі - першай для Расеі з 1941 года - Пуцін абвінаваціў заходнія краіны ў ядзерным шантажы і прыстрашыў, што «ружа вятроў можа павярнуцца і ў іх бок». Ён дадаў, што Расея «мае рознымі сродкі паразы», якія «па асобных кампанентах» пераўзыходзяць узбраенне NATO.

Саліван адмовіўся канкрэтызаваць, які менавіта адказ падрыхтавалі ЗША на выпадак выкарыстання ядзернай зброі. «Мы хочам данесці прынцып, што будуць катастрафічныя наступствы, пры гэтым не ўдзельнічаючы ў рыторыцы «вока за вока», - растлумачыў ён.

У краінах NATO размешчана блізу 100 адзінак амерыканскай тактычнай ядзернай зброі, якая можа быць выкарыстаная для сіметрычнага адказу - гэта пакажа рашучасць і нагадае Маскве аб небяспецы яе ўласных дзеянняў, мяркуе Мацью Кроніг, экспэрт вашынгтонскага Atlantic Council.

Акрамя таго, мяркуе ён, ЗША могуць даць Украіне самалёты, ракеты Patriot, батарэі СПА THAAD і дальнабойныя ракетныя сістэмы, якія дазволяць наносіць удары па цэлях глыбока ўнутры тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках