27 красавiка 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Украінская армія адбіла атакі акупантаў каля васьмі населеных пунктаў Данбаса.

Украінскія вайскоўцы ўдала атакавалі склады расейскіх акупантаў. Акрамя таго, сёння УСУ адбілі ўсе штурмы войска РФ на фронце.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Расейскія войскі засяродзілі сілы на захопе Данецкай вобласці і спрабавалі сарваць наступ УСУ на асобных кірунках. Цягам сутак акупанты нанеслі 2 ракетныя ўдары, 4 разы ўдарылі авіяцыяй і 7 разоў з артылерыі, а таксама ўдарылі іранскімі дронамі ў Адэскай вобласці.

Вораг абстрэльваў населеныя пункты ўздоўж усёй лініі фронту:

на Слабажанскім кірунку – у раёнах населеных пунктаў Аднаробіўка, Ветэрынарнае, Стрылечча, Глыбокае, Гацішча, Кучарыўка, Петрапаўліўка, Купянск-Вузлавы, Сянькова, Каменка і Галубіўка;

на Краматорскім кірунку – Наваселіўка, Шчурава, Дзіброва, Азёрнае, Закітнае, Северск, Верхнякаменскае, Выімка, Спірнае, Раздоліўка, Вяселае і Белагорыўка;

на Бахмуцкім кірунку – Якаўліўка, Салядар, Бахмуцкае, Грыгорыўка, Бахмут, Вяселая Даліна, Клішчыўка, Адрадзіўка, Зайцава і Маёрск;

на Аўдзееўскім кірунку – Первамайскае, Аўдзііўка, Вадзяное, Опытнае, Мар'інка, Парасковііўка і Новаміхайлаўка;

на Навапаўлаўскім кірунку – Врэміўка, Вуглядар, Паўліўка, Мікільскае і Ягораўка;

на Запарожскім кірунку – Зяленае Поле, Навасілка, Успеніўка, Навапіль, Ольгіўскае, Гуляйполе, Залізнычнае, Чэрвонае, Гуляйпільскае і Новаандрыіўка;

на Паўднёвабужскім кірунку ад артылерыі пацярпелі 35 населеных пунктаў.

Акупанты на захопленых тэрыторыях узмацняюць фільтраванне і контрдыверсійныя захады. Расейцы правяраюць тэлефоны ўкраінцаў.

Сёння УСУ паспяхова адбілі атакі ворага ў раёнах населеных пунктаў Спірнае, Салядар, Падгароднае, Бахмут, Маёрск, Каменка, Пабеда і Паўліўка.

Украінская авіяцыя атакавала 13 раёнаў засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі РФ, пазіцыі браняванай тэхнікі і 5 пазіцый зенітных ракетных комплексаў. Страты ворага ўдакладняюцца.

Ракетныя і артылерыйскія падраздзяленні атакавалі 3 пункты кіравання, 5 раёнаў засяроджвання жывой сілы і тэхнікі ворага, пазіцыю зенітных ракетных комплексаў, 2 падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, 3 склады з боепрыпасамі, а таксама 12 асабліва важных цэляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках