10 снежня 2022, Субота, 1:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Іксодавыя кляшчы апанавалі лес у Драздах

9
Іксодавыя кляшчы апанавалі лес у Драздах

Эпідэміёлагі папярэдзілі менчукоў.

На сайце санітарна-эпідэміялагічнай службы Менска з'явілася мапа, на якой адзначаныя зоны павышанай небяспекі кляшчоў.

Іксодавыя кляшчы застаюцца актыўнымі пры тэмпературы паветра, вышэйшай за плюс пяць градусаў, таму, нягледзячы на восень, шанцы падчапіць кляшча даволі высокія. Асабліва гэта датычыцца тэрыторый, адзначаных на мапе:

Як паведамляецца на сайце санітарна-эпідэміялагічнай службы, за 8 месяцаў гэтага года адзначаецца павелічэнне ўзроўню ўкусаў кляшчамі менчукоў на 11 адсоткаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Паводле вынікаў лабараторных даследаванняў іксодавых кляшчоў, праведзеных у ДУ «Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфікаванасць кляшчоў узбуджальнікам хваробы Лайма склала 8,2%.

Найбольшая колькасць укусаў кляшчом у жніўні гэтага года адбывалася на тэрыторыі зялёных зон: лясны масіў Цнянскага вадасховішча, лесапарк Сцяпянка, Парк камянёў, лесапаласа па Нікіфарава-Русіянава.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».