Байцы УСУ ліквідавалі расейскага палкоўніка і трох лейтэнантаў
6- 27.09.2022, 14:58
- 17,116
Сваіх афіцэраў у РФ «прыкапалі па-ціхаму».
Украінскія ваяры ліквідавалі «расейскага палкоўніка, а таксама трох лейтэнантаў расейскіх акупацыйных войскаў.
Пра гэта паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан на сваім канале ў Telegram. Так, быў ліквідаваны на фронце расейскі палкоўнік Андрэй Брызгалін.
«Палкоўнік Андрэй Брызгалін паспяхова правёў аперацыю згортвання і арганізаванай перакідкі з мэтай нарошчвання намаганняў на іншым кірунку», - з сарказмам адзначыў Штэфан.
Пры гэтым украінскі афіцэр удакладніў, што палкоўніка акупантаў «прыкапалі па-ціхаму».
Сярод тых, хто ўжо не будзе ваяваць супраць УСУ, бо атрымаў квіток да Кабзона, таксама:
лейтэнант Яўген Нагуськін,
старшы лейтэнант Іван Калішэнка,
старшы лейтэнант Алег Ташматаў.