27 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ блізкія да канчатковага акружэння Лімана, наступ ворага на Бахмут адбіты

1
УСУ блізкія да канчатковага акружэння Лімана, наступ ворага на Бахмут адбіты

Апублікаваныя мапы баёў на раніцу 28 верасня.

УСУ прадаўжаюць свой наступ на ўсходзе краіны, становячыся ўсё бліжэй да магчымага акружэння Лімана. Тым часам акупанты не спыняюць масаваны агонь на Данбасе, пры гэтым спробы ворага атакаваць Бахмут былі беспаспяховымі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Усходняя Украіна (лінія Ваўчанск – Купянск – Ізюм – Ліман)

Паводле звестак мапаў, украінскія войскі праводзяць аперацыі ўмацавання сваіх пазіцый на ўсходнім беразе ракі Аскол на поўнач ад Купянска (дэакупаваны Купянск-Вузлавы, які з'яўляўся важным лагістычным вузлом для РФ).

Мяркуецца, што нашы байцы прадаўжаюць наступ у бок Тавільжанкі (прыкладна 18 км на паўночны ўсход ад Купянска-Вузлавога на ўсходнім беразе ракі Аскол) і замацавалі пазіцыі на паўночны захад ад населенага пункта.

Таксама УСУ прадаўжаюць наступ на паўночны захад ад Лімана, былі вызваленыя Пяскі-Радзькоўскія (блізу 35 км на паўночны захад ад Лімана), прадаўжаецца зачыстка ў населеным пункце.

Аналітыкі мяркуюць, што нашыя байцы маглі вызваліць яшчэ частку пазіцый на паўночны захад. Верагоднае вызваленне Рэдкадуба, Кацярынаўкі, Новага.

Агонь украінскай артылерыі паспяхова перакрывае апошні матэрыяльна-тэхнічны шлях войскаў РФ у Ліман, які праходзіць праз Сватава – Макееўку – Церны на поўнач ад населенага пункта, таму нашы абаронцы блізкія да таго, каб акружыць расейцаў каля Лімана.

Данецкая вобласць

Расея прадаўжае беспаспяховыя наземныя атакі ў Данецкай вобласці. Таксама вораг беспаспяхова спрабуе прарваць абарону ў раёне Бахмута і на захад ад Данецка, напрыклад у раёне Аўдзееўкі.

Зрэшты, УСУ адбіваюць атакі акупантаў і ў раёнах Салядара і Бахмуцкага, і на поўдзень ад Бахмута, і ў раёне Курдзюмаўкі, Зайцава і Маёрска.

Паводле звестак аналітыкаў, у раёне Бахмута расейцы ў вялікай колькасці выкарыстоўваюць наймітаў ПВК «Вагнер», але тыя масава здаюцца ў палон. Наступ ворага церпіць няўдачу.

Поўдзень

На паўднёвым кірунку расейскія сілы прадаўжаюць перагрупоўку падраздзяленняў і закрылі для мужчынаў уезд і выезд у Херсонскую вобласць.

Акупанты прадаўжаюць абстрэлы і ўдары па пазіцыях УСУ на паўднёвы ўсход ад украінскага плацдарма над ракой Інгулец, на паўднёвы захад ад горада Херсона і на поўдзень ад мяжы Херсонскай і Днепрапятроўскай вобласці паблізу Пацёмкіна і Асакароўкі.

Тым часам як украінскія сілы прадаўжаюць блакраванне расейцаў на поўдні. Так, УСУ нанеслі ўдары па баржах і перашкодзілі ворагу адрамантаваць маставыя пераправы.

Акрамя таго, былі знішчаныя сістэмы СПА ворага ў Берыслаўскім раёне Херсонскай вобласці і вялікая колькасць акупантаў у Кахоўскім раёне.

Таксама ўкраінскія байцы нарошчваюць колькасць знішчаных лётных сродкаў, у тым ліку іранскіх дронаў-камікадзэ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках