27 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя ў Лімане для расейцаў становіцца крытычнай

2
Сітуацыя ў Лімане для расейцаў становіцца крытычнай

Украінскія войскі заходзяць у тыл акупантам.

Цягам мінулага дня, 27 верасня, украінскія сілы прасоўваліся ў бок Луганскай вобласці і вызвалялі адзін населены пункт за іншым. Сітуацыя для расейскіх сілаў, якія ўтрымліваюць Ліман, становіцца крытычнай.

Пра гэта піша незалежны праект мilitaryland.net, які адсочвае вайну Расеі супраць Украіны з самага пачатку.

Харкаўскі фронт (уключае раён Харкава і Чугуева)

Украінскія сілы вызвалілі пасёлак Купянск-Вузлавы на поўдзень ад Купянска.

Бахмуцкі фронт

Баі прадаўжаюцца ў Салядары і Бахмуцкім. Расейскія войскі спрабавалі прарваць украінскія пазіцыі ў кірунку Падгорнага: крыху прасунуліся, але не дайшлі да пасёлка. Украінскія абаронцы адбілі расейскія атакі ў раёне Маёрска і ў кірунку Курдзюмаўкі.

Славянскі фронт

Праціўнік беспаспяхова атакаваў украінскія пазіцыі ў раёне Спірнага і Выімкі. Украінскія сілы прасоўваюцца на поўнач уздоўж ракі Аскол і вызваляюць населены пункт Пяскі-Радкоўскі.

УСУ прасоўваюцца таксама ў раёне на поўнач ад Лімана, спрабуючы акружыць горад. Яны вызвалілі Рэдкадуб.

Паводле словаў расейскага афіцэра падраздзялення «Барс-13», дыслакаванага ў Лімане, украінскія сілы вызвалілі Кацярынаўку, Новае і Навасёлаўку. Ён назваў сітуацыю крытычнай. Украінскае войска таксама прасоўваецца да Лімана з поўдня.

Данецкі фронт

Украінскія абаронцы адбілі атакі расейцаў на Каменку і Первамайскае. Расейскія войскі спрабавалі прарваць пазіцыі ўкраінцаў у раёне Новаміхайлаўкі і Перамогі, але беспаспяхова.

Запарожскі фронт і Мікалаеўская вобласць

Ніякіх зменаў за апошнія 48 гадзінаў не адбылося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках