27 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх кіроўцаў чакаюць новыя «лісты шчасця»

26
Беларускіх кіроўцаў чакаюць новыя «лісты шчасця»

Іх будуць дасылаць на падставе фота з камераў.

У новым законе аб дарожным руху ў Беларусі зафіксавалі стварэнне базы звестак аб тэхаглядзе (аб выдадзеных або нявыдадзеных дазволах на доступ да руху). Было меркаванне, што гэтую інфармацыю можна будзе перадаць у тым ліку аператару камераў фотафіксацыі і адпраўляць «лісты шчасця» ўсім, хто своечасова не заехаў на станцыю дыягностыкі. Сёння прадстаўнік ДАІ пацвердзіў гэтую тэзу, піша Onliner.

«Аўтаматызаваная сістэма ўжо ёсць, яна замацоўваецца ў законе, – заўважыў прадстаўнік ГУДАІ МУС РБ Аляксандр Шаўчэнка падчас прэс-канферэнцыі. – Сістэма фіксуе ўсе вынікі праходжання тэхагляду анлайн і дае дыстанцыйны доступ МУС. Ён ужо ў нас ёсць, пагадненні падпісаны. Наш супрацоўнік можа праверыць выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху фактычна, як толькі машына выехала са станцыі».

А што наконт камераў фотафіксацыі? Нагадаем, пакуль што ў базе ТА правяраюць не ўсіх, а толькі тых, хто трапіўся за перавышэнне. Паводле новага КаАП, прынятага ў сакавіку 2021 года, адпраўляць «лісты шчасця» можна ў прынцыпе за любое парушэнне кіроўцы (калі дакладна – «за парушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту», згодна з арт. 4.8). Пастанову атрымае ўласнік МС.

«Тэстава мы ўжо пачыналі працаваць з фотафіксацыяй гэтых парушэнняў (руху без допуску), тэхнічна ёсць магчымасць, – дапоўніў Шаўчэнка. – Мы ўжо выносілі такія пастановы. Паступова практыка будзе пашырацца. Але паступова. Наяўнасць такога кантролю будзе падахвочваць кіроўцаў праходзіць тэхагляд».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках