27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі штаб баевікоў 7-й брыгады «ЛНР» у Бранцы

3
УСУ знішчылі штаб баевікоў 7-й брыгады «ЛНР» у Бранцы

Удар быў нанесены ракетамі HIMARS.

Луганшчыну наведаў HIMARS. Дакладным ударам дашчэнту разбіты штаб так званай 7-й асобнай мотастралковай брыгады «ЛНР» ля г. Бранка.

Пра гэта са спасылкай на расейскія СМІ інфармуе ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі.

Расейскія ваенкары паведамляюць пра «прылёт» дзевяці ракетаў HIMARS, у выніку чаго будынак разбураны дашчэнту, а пад заваламі апынулася значная колькасць баевікоў.

У сваю чаргу так званыя «афіцыйныя рэсурсы ЛНР» заяўляюць пра чатырох загінулых у выніку абстрэлу, усе нібы – супрацоўнікі гарадской газавай службы.

7-я асобная мотастралковая брыгада (7 АМСБр або «сямёрка») – узброенае фармаванне 2-га вайсковага корпуса акупацыйных войскаў РФ на Данбасе, якое фармальна знаходзіцца ў падпарадкаванні «народнай міліцыі» псеўдарэспублікі «ЛНР». Фармаванне было створанае на базе прарасейскіх груповак у Тарэзе, а таксама часткова – групоўкі сепаратыстаў пад камандаваннем Ігара Гіркіна.

Брыгада дыслакавалася ў г. Дэбальцава, але потым была перадыслакаваная ў г. Бранка. Цяпер гэты горад знаходзіцца ў тыле расейскіх захопнікаў, прыкладна за 50 км ад актуальнай лініі фронту на Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках