27 красавiка 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска ўвайшло ў населены пункт за 9 км ад Лімана

15
Украінскае войска ўвайшло ў населены пункт за 9 км ад Лімана

«Кацёл» для групоўкі войскаў РФ закрываецца.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі пасёлак Навасёлаўку Данецкай вобласці, размешчаны ў 9 кіламетрах ад Лімана.

Пра гэта паведамілі байцы Узброеных сіл Украіны ў відэа, якое было абнародаванае ў сацсетках. Зрэшты, адпаведнае відэа апублікавалі ў Telegram «Аператыўны УСУ».

Пасёлак вызвалялі ад расейскіх акупантаў байцы УСУ разам з нацгвардзейцамі.

«Сёння (28 верасня - рэд.) Узброеныя сілы Украіны - 81-я брыгада супольна з Нацыянальнай гвардыяй Украіны - вызвалілі населены пункт Навасёлаўку. Слава 81-й брыгадзе, слава Нацыянальнай гвардыі, слава воінам, якія паклалі галаву за родную зямлю», - сказаў абаронца Украіны ў відэароліку.

Адпаведныя фота і відэа з месцаў падзей таксама апублікаваў у сваім канале народны дэпутат Украіны, намеснік старшыні камітэта ВРУ ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Юрый Місягін.

Пад кантроль украінскіх Сіл абароны перайшоў і пасёлак гарадскога тыпу Каўшараўка, размешчаны на левым беразе ракі Аскол і падпарадкаваны гораду Купянску Харкаўскай вобласці. На мясцовай вежы сувязі і над адміністрацыйным будынкам ужо ўзняты сіне-жоўты флаг.

На мапе Deep State абодва населеныя пункты ўжо пазначаныя блакітным колерам як толькі што вызваленыя тэрыторыі.

Між тым, расейскія крыніцы панікуюць праз паспяховыя наступальныя дзеянні УСУ на Ліманскім кірунку і заяўляюць аб магчымасці аператыўнага атачэння акупацыйных войскаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках