27 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сям'я з Полацка купіла стары дом пасля пажару і ператварыла яго ва ўтульнае жытло

5
Як сям'я з Полацка купіла стары дом пасля пажару і ператварыла яго ва ўтульнае жытло

Рамонт яны імкнуліся рабіць сваімі рукамі.

Пяць гадоў таму Іна з мужам купілі стары дом у Полацку. Стан пабудовы быў жаласны - частка дома пацярпела ад пажару. Тым не менш, муж і жонка наважылі: "трэба браць". Рамонт людцы імкнуліся рабіць сваімі рукамі, шмат чаму вучыліся ў працэсе. А яшчэ пара пільнуецца прынцыпу, што выгоду ў хаце можна стварыць з мінімальнымі выдаткамі. Іна сама шые шторы і сурвэткі, рэстаўруе старую мэблю, навучылася вязаць дываны. Аб усіх цяжкасцях на шляху да мары аб уласным доме - у рэпартажы realt.by.

Іна расказвае, што яны набылі дом за 20 тысяч даляраў.

- Шмат хто пытаўся, чаму вы купілі менавіта гэты дом. Бо за тыя ж грошы маглі ўзяць дзялянку і пабудаваць самастойна. Я адказваю, што мы хацелі дом менавіта ў гэтай мясціне. Гэтая частка Полацка знаходзіцца быццам бы і ў месце, а быццам і па-за. Блізка - крамы, садкі, школы. Таму, улічваючы, што ў гэтай мясціне дзялянкі дарагія, наш варыянт здаўся нам аптымальным. Цяпер я разумею, што мала хто б на гэта пагадзіўся. Бо дом быў абгарэлым з аднаго боку.

Мужу з жонкай дастаўся стары дом, збудаваны ў 50-х гадах мінулага стагоддзя. Плошча дома складала 100 "квадратаў": пароўну на першы і другі паверхі. Шмат што ў доме было скрывілася, але былі і плюсы: пасля пажару былы гаспадар паставіў другі паверх і накрыў яго дахам. Таксама ў доме быў газ, а для сям'і гэта было ў прыярытэце.

Спачатку людцы прыбралі пацярпелыя часткі, траціну дома давялося перакласці блокамі, затым - падлілі падмурак у перымэтры і прыбудавалі тэрасу. Таксама дом абшалявалі.

Адразу жыць у доме сям'я не наважылася - выкарыстоўвалі пабудову як летнюю. Да таго ж, у галаве Іна мела ўяву, якую хацелася ажыццявіць.

- Я хацела больш натуральных матэрыялаў: дрэва, лён, нешта плеценае, нешта керамічнае. Шмат што тут рабілася сваімі рукамі. Шторы і падушкі пашыла, дываны звязала. Ручная праца каштуе дорага, а так сам сабе звязаў - то й танней. Я ўвогуле вельмі захапляюся дэкараваннем. Вось людзі гарбуз вырошчваюць, каб есці, а я — для дэкору.

Іна паказвае адрэстаўраваную кніжную шафу. Першапачаткова муж хацеў яе выкінуць, але жанчына яго спыніла. Цяпер муж ужо ведае, што ў выніку атрымаецца "прыгожа" і не баіцца эксперыментаў.

Цяпер дом яшчэ знаходзіцца ў працэсе рамонту, але муж і жонка наважылі не адкладаць пярэбары і разам з дачкой ды сабакам ужо абжываюць квадратныя метры. Цяпер тут ідзе рэнавацыя другога паверха.

А вось сэрца дома - гасцёўня з кухняй - ужо гатовыя. Людцы ўсё тут рабілі сваімі рукамі. У адмыслоўцаў куплялі толькі кухню. Прычым, і тую праектавалі самі.

- Мы стараліся ўсё рабіць танна. Выйшла і прыгожа, і не за вялізныя грошы.

За час рамонту Іна знайшла сябе ў вязанні дываноў кручком. Для гэтага яна прайшла інтэрнэт-курсы. Адзін дыван яна можа звязаць за 2 тыдні. Разам з мужам яны зрабілі і каркасны пуфік.

Надзел каля дома - невялікі: толькі 5,5 соткі. Аднак тут змясцілася ўсё, што трэба для выгоднага жыцця: газон, дзіцячы дамок, месца пад лазню, невялікі гарод, басэйн і батут.

Больш падрабязна пра ўсё гэта глядзіце ў відэа:

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках