27 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Гэта «спецаперацыя» з боку ўлады

3
Марына Адамовіч: Гэта «спецаперацыя» з боку ўлады

Ад палітвязня Міколы Статкевіча па-ранейшаму няма ніякіх звестак.

Ад палітвязня Міколы Статкевіча, які адбывае за арганізацыю масавых беспарадкаў 12-гадовы тэрмін у Глыбоцкай калоніі для асабліва небяспечных злачынцаў, па-ранейшаму ніякіх звестак, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ягоная жонка Марына Адамовіч вельмі занепакоеная і мяркуе, што гэта «спецаперацыя з боку ўлады». З ранейшага досведу яна можа толькі здагадвацца, чаму так адбываецца.

«Нічога ж новага не адбываецца пад Месяцам. Мы гэта ўсё праходзілі неаднаразова і раней. Гэта чарговая спроба ціску пад загадам, я ў гэтым абсалютна не сумняваюся. Мэты для мяне невядомыя, я думаю, што нікому не прыйдзе ў галаву з цвярозым розумам патрабаваць ад яго ці прасіць падпісаць прашэнне. Значыць, гэта проста збольшага фізічнае і эмацыйнае ўздзеянне на яго і на блізкіх таксама», – заявіла Марына Адамовіч.

Паводле словаў Марыны Адамовіч, калі ў краіне не да законаў, то немагчыма на нешта станоўчае спадзявацца. Да «амністыі» з пакаяннай заявай яна ставіцца скептычна, бо гэта ўжо не амністыя. І не трэба міжнароднай супольнасці чарговы раз не толькі наступаць на адны і тыя граблі, а і хадзіць па іх.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках