27 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабнае разбурэнне «Паўночнага струменю» паказалі на спадарожнікавых здымках

13
Маштабнае разбурэнне «Паўночнага струменю» паказалі на спадарожнікавых здымках
ФОТА: FORSVARET.DK

Велізарная белая пляма ўтварылася на паўднёвы ўсход ад дацкага вострава Борнхальм.

Амерыканская кампанія Planet апублікавала спадарожнікавыя здымкі выцечкі газу на газаправодах Паўночны струмень у Балтыйскім моры.

Здымкі зрабілі з дапамогай звышмалых спадарожнікаў (кубсат) Dove. Кампанія Planet аперуе сузор'ем з 200 такіх спадарожнікаў на арбіце.

На фатаграфіях відаць вялікая пляма на паверхні мора, якая ўтварылася праз выцечку газу-метану. Пляму знайшлі над газаправодам Паўночны струмень – 2 на паўднёвы ўсход ад дацкага вострава Борнхальм.

Дзве іншыя выцечкі звязаныя з аварыямі на лініі Паўночны струмень – 1.

Некаторыя еўрапейскія лідары заявілі, што выцечка газу з'яўляецца вынікам сабатажу, паколькі два трубаправоды практычна не маглі разбурыцца адначасова ў трох месцах без удзелу чалавека.

Сейсмолагі таксама фіксавалі магутныя выбухі паблізу эпіцэнтраў выцечкі ў панядзелак, 26 верасня. Афіцыйнае расследаванне плануюць распачаць пасля ліквідацыі наступстваў аварыі.

Агенцтва Reuters паведамляла, што пастаўкі прыроднага газу з РФ у Еўропу па Паўночным струмені – 1 прыпынілі ў жніўні, а новы газаправод Паўночны струмень – 2 яшчэ не быў запушчаны ў камерцыйную эксплуатацыю.

Раней эксперты выдання Bloomberg пісалі, што вір бурлівай вады дыяметрам 700 метраў, які ўтварылася на месцы выбуху выцечкі, указвае на новую экалагічную катастрофу.

Паводле ацэнак уладаў Нямеччыны, у выніку аварыі ў атмасферу трапіла блізу 300000 метрычных тонаў метану, які з'яўляецца шкодным парніковым газам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках