27 красавiка 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае Беларусь у пачатку кастрычніка

Якое надвор'е чакае Беларусь у пачатку кастрычніка

Сіноптыкі папярэдзілі аб няўстойлівым надвор'і.

З 30 да 5 кастрычніка ў Беларусі чакаецца няўстойлівае, з дажджамі, надвор'е. Аб гэтым расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі канстатавалі, што верасень быў не вельмі шчодры на цеплыню і сонца. Апошнія дні месяца, а таксама пачатак кастрычніка не стануць выключэннем.

30 верасня, у пятніцу ўначы і раніцай пераважна ва ўсходняй палове краіны, а ўдзень у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць дажджы. Уначы і раніцай будзе згушчацца туман, а тэмпература паветра складзе ад +2-7 градусаў уначы, удзень жа будзе +13-19.

1 кастрычніка, у суботу ў Беларусь будзе перамяшчацца атмасферны фронт з Заходніх Карпатаў. Ён прынясе на большую частку Беларусі дажджы рознай інтэнсіўнасці. Уначы ў асобных раёнах могуць быць ліўні. Раніцай можа ўтварацца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы можа вагацца ад +5 градусаў на поўначы да +13 на паўднёвым усходзе. Удзень чакаецца 9-16, а на паўднёвым усходзе да 18 градусаў.

2 кастрычніка, у нядзелю на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. Уначы тэмпература апусціцца да +5-12 градусаў, удзень будзе +9-15.

3 кастрычніка ў панядзелак таксама чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы +5-11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +8-15.

Кароткачасовыя дажджы на большай частцы краіны пройдуць таксама ў аўторак 4 кастрычніка і ў сераду 5 кастрычніка. Тэмпература паветра ноччу складзе +3-9 градусаў, днём - +7-14.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках