27 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ пацвердзіла адпраўку мабілізаваных на перадавую

15
Мінабароны РФ пацвердзіла адпраўку мабілізаваных на перадавую

Іх задзейнічаюць у складзе падраздзяленняў рэзерву і ўзмацненні.

Набраных у рамках мабілізацыі грамадзян пасля баявога зладжвання адправяць разам з добраахвотнікамі ў акупаваныя рэгіёны Украіны, аб анэксіі якіх Крэмль плануе афіцыйна заявіць 30 верасня. Там, як піша «Інтэрфакс» са спасылкай на Мінабароны РФ, яны будуць выконваць задачы «кантролю і абароны вызваленых тэрыторый». Таксама іх задзейнічаюць у складзе падраздзяленняў рэзерву і ўзмацненні.

Баявое зладжванне праходзіць на палігонах у складзе ўзводаў і рот «у непасрэднай блізкасці да раёнаў выканання баявых задач». У яго рамках рэкрутаў вучаць абыходзіцца са зброяй, кіраваць танкамі, БМП, БТР, артылерыйскімі сістэмамі і сістэмамі СПА.

Рэгіёны, куды адпраўляюць мабілізаваных, застаюцца мэтай контрнаступу Узброеных сіл Украіны. Як піша РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі, за апошні тыдзень паспяховыя дзеянні УСУ не спыніліся ў Харкаўскай вобласці, а перайшлі і ў Луганскую.

УСУ даюць справаздачу аб паспяховых наступальных аперацыях на ўсход ад ракі Аскол і бяруць у аблогу групоўку расейцаў у Лімане на Данбасе. Таксама ў Кіеве заяўляюць, што на Херсонскім кірунку трымаюць пад агнявым кантролем пераправы праз Дняпро.

«Што тычыцца фронту, то скажу коратка і пакуль яшчэ без дэталяў, хоць яны будуць добрымі: рухаемся наперад», - паведаміў напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках