27 красавiка 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ: РФ не пакідае спроб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны

10
Генштаб УСУ: РФ не пакідае спроб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны

Таксама ў Генштабе УСУ расказалі аб актыўнасці расейцаў на аэрадромах у Беларусі.

На Валынскім, Жытомірскім і Кіеўскім кірунках не выяўлена прыкмет фармавання наступальных груповак расейскіх акупантаў, у той жа час РФ не пакідае спроб уцягнуць Беларусь «для ўвасаблення сваіх захопніцкіх планаў».

Пра гэта 29 верасня на брыфінгу, які транслявала ў YouTube Ваенная тэлевізія Украіны, паведаміў намеснік начальніка галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

«На ваенным аэрадроме Лунінец… за 50 км ад дзяржмяжы з Украінай працягваюцца мерапрыемствы для развіцця аэрадрома. Праводзіцца рамонт будынка і збудаванняў, казармы для вайскоўцаў, інтэрнаты для асабовага складу, складскіх памяшканняў. Гэта, верагодна, кажа аб намерах доўгатэрміновага выкарыстання яго інфраструктуры, у тым ліку падраздзяленнямі УС краіны-агрэсара», - сказаў Громаў.

Акрамя таго, інжынерныя работы таксама працягваюцца на тэрыторыі аэрадрома Зябраўка за 25 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны, дадаў ён.

«Працягваюць прыбываць зенітна-ракетныя дывізіёны С-400 і шэраг радыёлакацыйных станцый, - адзначыў Громаў. - У раёне Асіповічаў ... за 180 км ад мяжы з Украінай адзначаны элементы ракетнага дывізіёна «Іскандэр».

Паводле звестак украінскай выведкі, у Беларусі рыхтуюць месцы для размяшчэння 20 тысяч мабілізаваных з Расеі, яны павінны папоўніць дыслакаваныя ў краіне расейскія падраздзяленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках