27 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ узгаднілі восьмы пакет санкцый супраць Расеі

7
Краіны ЕЗ узгаднілі восьмы пакет санкцый супраць Расеі

Пастанова прынятая на ўзроўні амбасадараў 27 дзяржаў.

Краіны Еўрапейскага Звязу дасягнулі першапачатковай дамоўленасці аб восьмым пакеце санкцый блока супраць Расеі за ўварванне ва Украіну. Пастанова прынятая на ўзроўні паслоў 27 краін блока.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Раней на гэтым тыдні Еўракамісія рэкамендавала блоку ўвесці дадатковыя абмежаванні на гандаль і ўвесці асобныя чорныя спісы, а таксама ўзгадніць граніцу коштаў на марскія пастаўкі расейскай нафты ў трэція краіны, у асноўным застрахаваныя еўрапейскімі кампаніямі.

Паслы 27 краін ЕЗ у Брусэлі абмеркавалі гэтую прапанову ў пятніцу і далі першае зялёнае святло, а канчатковае ўхваленне чакаецца на наступным тыдні, паведамілі тры крыніцы.

Санкцыі маюць патрэбу ў аднадушным прыняцці, калі пастановы краін здаюцца занадта складанымі для пераадолення, справа будзе перададзеная на сустрэчу нацыянальных лідараў блока ў Празе 6-7 кастрычніка, паведамілі крыніцы.

Нагадаем, кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен прадставіла новы пакет санкцый супраць Расеі, які прадугледжвае пашырэнне санкцыйных спісаў і ўвядзенне новых эканамічных абмежаванняў.

ЕЗ мае намер зацвердзіць новыя санкцыі на імпарт прадукцыі расейскай вытворчасці, якія пазбавяць краіну-агрэсара даходу сумай 7 млрд еўраў, і пашырыць спіс тавараў, экспарт якіх будзе забаронены ў Расею (маюцца на ўвазе ключавыя тэхналогіі, неабходныя для вядзення вайны).

У пакет абмежаванняў таксама была дададзеная прававая база для ліміту коштаў расейскай нафты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках