10 траўня 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі лекар назваў чатыры правілы, як правільна занурыцца ў палонку на Вадохрышча

28
Беларускі лекар назваў чатыры правілы, як правільна занурыцца ў палонку на Вадохрышча

Таксама ён распавёў, каму трэба абыходзіць палонку бокам.

Як правільна занурыцца ў палонку на Вадохрышча, каб гэта не вылілася ў праблемы са здароўем, расказаў намеснік галоўнага лекара медчастцы Менскай гарадской станцыі хуткай дапамогі Аляксандр Дубаневіч. Пра гэта паведамляе БелТА.

1. Разгарэцца перад акунаннем. Для гэтага можна зрабіць фізічныя практыкаванні, выпіць што-небудзь цёплае. Але ні ў якім разе не спіртное, бо з-за алкаголю сасуды спачатку пашыраюцца, а потым звужаюцца, што можа выклікаць вялікія праблемы.

2. Знаходзіцца ў вадзе менш за хвіліну і не нырцаваць у палонку з галавой. Трэба паступова занурацца.

3. Пасля акунання добра расцерціся і адразу ж адзецца ў сухое і па магчымасці цёплае адзенне.

4. Абавязкова яшчэ раз выпіць цёплы напой.

Таксама лекар папярэдзіў тых, у каго ёсць праблемы з ціскам, захворванні сэрца ці нават прастуда - ім варта абыходзіць палонку бокам. Акунанне для іх не прынясе карысці і можа выліцца ў вялікія праблемы са здароўем.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках