27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы гандлю: што зараз нельга будзе купіць на рынку

12
У Беларусі змянілі правілы гандлю: што зараз нельга будзе купіць на рынку

Забароны набылі моц 22 студзеня.

У Беларусі 22 студзеня ўваходзіць у дзеянне забарона продажу шэрагу тавараў на рынках, прадугледжаная пастановай Саўміна №964 ад 30 снежня 2022 года. Вось што зараз нельга будзе купіць на рынку.

Забарона для рынкаў

Спіс тавараў, забароненых да продажу на рынках, папоўніўся новымі пазіцыямі. Сярод іх зборнае непастэрызаванае малако, тварог і вырабы з яго, воцат, алкагольная прадукцыя, жывыя жывёлы і расліны з Чырвонай кнігі. Нельга будзе прадаваць на рынку бялізну са штампам устаноў і арганізацый, каштоўныя металы і камяні, а таксама вырабы з іх. Пад забаронай таксама зброя, шкуры звяроў без адпаведнай маркіроўкі вытворцы.

Акрамя таго, на гандлёвых месцах на рынках зараз не будуць прадавацца мука, цукар, крупы і макароны, біялагічна актыўныя дабаўкі, прадукты для спартыўнага харчавання, тытунёвая прадукцыя. Забаронена на такіх месцах прадаваць вайсковы рыштунак і тавары вайсковага прызначэння, вайсковую форму, афіцыйна прынятую ў беларускім войску.

Патрапілі пад забарону продажу з гандлёвых месцаў бытавая тэхніка, тэлефоны, газавая апаратура, ровары, мотаблокі.

Усяго спіс забароненай да продажу на рынках прадукцыі папоўніўся 42 пазіцыямі.

Змены для крам і грамадскага харчавання

У гэты ж дзень уступаюць у моц новаўвядзенні для крамаў і грамадскага харчавання. Так, зараз алкагольную прадукцыю нельга выстаўляць на стэлажах ля кас. Але гэтая забарона не тычыцца спецыялізаваных крам.

Ад грамадскага харчавання з гэтага дня патрабуюць прапісваць найменне, колькасць (порцыю), цану за адзінку прадукцыі або тавару, а таксама ўказваць краіну паходжання. Прычым гэтыя звесткі можна ўказваць не толькі ў раздрукаваным на паперы выглядзе, на грыфельных дошках (паверхня, на якой можна пісаць крэйдавымі маркерамі. - Заўвага. рэд.), стэндах, светлавых табло, але таксама ў электронным выглядзе і на рэсурсах у сетцы Інтэрнэт.

«Пры продажы алкагольных напояў у меню, у віннай карце паказваюцца найменне алкагольных напояў, краіна іх паходжання, ёмістасць спажывецкага пакавання і іх кошт, аб'ём і кошт порцыі, іншая інфармацыя па меркаванні прадаўца», - гаворыцца ў пастанове ўрада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках