УСУ за дзень ліквідавалі рэкордную колькасць акупантаў і тэхнікі РФ
6- 25.01.2023, 12:27
- 9,480

Свежыя звесткі аб стратах расейскага войска ва Украіне.
Сілы абароны Украіны з 24 лютага 2022 года ліквідавалі ўжо амаль 123 080 расейскіх акупантаў, 910 з іх - учора. Пра гэта 25 студзеня паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны ў Facebook.
Іншыя страты акупантаў склалі:
танкі - 3161 (+9);
баявыя браняваныя машыны - 6307 (23);
артылерыйскія сістэмы - 2154 (6);
РСЗ - 450 (+2);
сродкі СПА - 220;
самалёты - 290 (1);
гелікаптэры - 281;
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 1902 (+5);
крылатыя ракеты - 749;
караблі/катары - 18;
аўтамабільная тэхніка і аўтацыстэрны - 4967 (23);
спецыяльная тэхніка - 194.
У Генштабе адзначылі, што звесткі ўдакладняюцца.