27 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: У Расеі разгараецца супрацьстаянне паміж Прыгожыным і Гіркіным

7
ISW: У Расеі разгараецца супрацьстаянне паміж Прыгожыным і Гіркіным

Верхавод ПВК «Вагенар» прынізіў экс-камандзіра баевікоў «ДНР».

Заснавальнік прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын пасварыўся з былым расейскім афіцэрам Ігарам Гіркіным. Тэрарыст «Стралкоў» абвінаваціў «кухара Пуціна» ў тым, што ён наўмысна няправільна вытлумачыў яго крытыку палітычных памкненняў і выкарыстанне інфармацыйнай прасторы як напад на сілы ПВК, якія ваююць супраць Украіны.

На думку аналітыкаў, гэтая сварка агаляе новую сферу канкурэнцыі паміж расейскімі нацыяналістычнымі групамі за палітычны ўплыў у РФ. Пры гэтым янп выгадная самому дыктатару Уладзіміру Пуціну, адзначае Інстытут вывучэння вайны ISW.

Так, былы верхавод баевікоў «ДНР» заявіў, што інтэрв'ю звязанага з «Вагнерам» выдання RiaFan з неназваным камандзірам наймітаў, які абвінаваціў Гіркіна ў сыходзе з пазіцый на Данбасе ў 2014 годзе, «было спробай ананімна дыскрэдытаваць яго».

Тэрарыст абвінаваціў Прыгожына ў тым, што ён працягвае накіроўваць сілы «Вагнера» для падтрымкі аперацый у Сірыі і афрыканскіх краінах замест таго, каб задзейнічаць «для перамогі ў вайне на Украіне».

У адказ верхавод «вагнераўцаў» заявіў, нібыта ў яго няма палітычных амбіцый, а ягоная каманда спрабавала падкупіць Гіркіна, каб прымусіць яго спыніць крытыкаваць сілы ПВК, паколькі гэта магло прывесці да турэмнага зняволення яго баевікоў за незаконную дзейнасць наймітаў.

Прыгожын таксама перабольшыў свой аўтарытэт, заявіўшы, што ён не можа адклікаць «вагнераўцаў» з Афрыкі, бо «даў абяцанне некалькім прэзідэнтам», што будзе «абараняць іх». Акрамя таго, заявіў, нібыта яго сілы «дэ-факта перамаглі вайну ў Сірыі», хаця ў 2015 годзе іх «выгналі з Данбаса».

Ён паўтарыў, што заснаваў, кантралюе і спансуе «Вагнер», і саркастычна прапанаваў Гіркіну далучыцца да аднаго са штурмавых атрадаў ПВК у акупаванай частцы Луганскай вобласці. Той у адказ запэўніў, што зробіць гэта, калі «Прыгожын дашле яму сур'ёзнае запрашэнне».

Прыгожын жа яшчэ больш прынізіў Гіркіна, заявіўшы, што яго група не рассылае запрашэнняў, ды і тэрарыст не будзе эфектыўны на перадавой, бо ён «зацікаўлены толькі ў прасоўванні сябе для фінансавай выгады».

«Прыгожын і Гіркін, якія абодва крытыкуюць паводзіны кіраўніка РФ Пуціна ў вайне, магчыма, спаборнічаюць за ўплыў і заступніцтва сярод палітыкаў, расчараваных ходам вайны. Раней адзначалася, што расейскія нацыяналісты падзеленыя на тры асобныя групы, якія маюць розныя мэты, у той жа час у аднабаковым парадку крытыкуючы міністэрства абароны РФ: гэта расейскія ветэраны ці марыянеткі, нацыяналісты са сваімі прыватнымі сіламі, а таксама расейскія блогеры і вайсковыя карэспандэнты», – нагадалі ў ISW.

Адзначаецца, што Гіркін прадстаўляе фракцыю ветэранаў дзякуючы сваім сувязям з ветэранскімі арганізацыямі, такімі як «Усерасійскі афіцэрскі сход». А Прыгожын з'яўляецца самаабвешчаным нацыяналістам, які мае доступ да паралельнай вайсковай структуры.

Хоць абодва старанна адмаўлялі свае палітычныя памкненні ў Расеі, яны працягвалі крытыкаваць мінабароны і Крэмль, імкнучыся павысіць сваю значнасць у грамадстве на фоне вайсковых няўдач УС РФ.

На думку аналітыкаў, Прыгожын і Гіркін спаборнічаюць за добразычлівасць з тымі ж праваеннымі нацыяналістычнымі патранажнымі сеткамі ў Крамлі, якія прадстаўлены адкрытымі нацыяналістычна настроенымі палітыкамі. Першы, напрыклад, прыцягвае сяброў партыі «Справядлівая Расея – за праўду» і нацыяналістычна настроенага кіраўніка Дзярждумы Вячаслава Валодзіна да легалізацыі «вагнераўцаў» у Расеі.

Аднак Гіркін разарваў сувязі са шматлікімі афіцыйнымі асобамі з ярка выяўленай нацыяналістычнай рыторыкай, такімі як Валодзін, і можа быць расчараваны тым, што не здольны дасягнуць такой жа палітычнай улады, якой ён валодаў у 2014 годзе падчас акупацыі Крыма і некаторых частак Данецкай і Луганскай абласцей.

«Аднак нападкі Прыгожына на Гіркіна могуць пайсці на карысць Пуціну. Прыгожын займае вельмі бачнае месца ў расейскай інфармацыйнай прасторы, і многія блогеры ў адказ на гэты абмен меркаваннямі абвінавацілі Гіркіна ў адсутнасці баявога досведу і баязлівасці. Прыгожын, магчыма, спрабаваў падарваць пазіцыі Гіркіна, каб атрымаць уплыў у нацыяналістычнай прасторы, адначасова, але не абавязкова наўмысна, дыскрэдытуючы аднаго з самых вядомых крытыкаў Пуціна», – мяркуюць у ISW.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках