Фрыдман: ЕЗ зрабіў прыніжальную для Лукашэнкі выснову
17- 28.01.2023, 14:57
- 21,494

Марыянетка Крамля атрымае жорсткія санкцыі.
ЕЗ зрабіў выснову, што Лукашэнка - марыянетка Крамля, і можа сінхранізаваць санкцыі.
На думку палітычнага аналітыка Аляксандра Фрыдмана, да такой ідэі ЕЗ падштурхнула актывізацыя ўдзелу рэжыму ў Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны.
«У Беларусь заехалі і раскватараваліся расейскія мабілізаваныя, пачалося іх навучанне, павысілася напружанасць на ўкраінскай мяжы. Усё гэта ў Еўразвязе фіксавалася. Як і дапамога Расеі ў абыходзе санкцый», - адзначыў экспэрт.
Шмат месяцаў пасля пачатку вайны Брусэль устрымліваўся ад пашырэння санкцый.
Як паведамляў сайт Charter97.org, Еўрапейскі Звяз прапануе ўвесці новы пакет санкцыяў у дачыненні да рэжыму ў Беларусі. Абмежаванні могуць быць такой жа сілы, як тыя, што цяпер накладзеныя на Расею.