7 траўня 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ нясе вялікія страты на Данбасе

1
РФ нясе вялікія страты на Данбасе

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Узброеныя сілы Украіны наносяць расейцам вялікія страты на Данбасе і знішчылі варожы склад боепрыпасаў.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Расейская Федэрацыя прадаўжае весці поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны. Вораг не пакідае намераў знішчыць крытычную інфраструктуру ўкраінскай дзяржавы, наносіць удары па цывільных аб'ектах і жыллі мірнага насельніцтва.

Расейскія акупанты цягам дня нанеслі 3 авіяцыйныя і 3 ракетныя ўдары. Таксама было здзейснена больш за 20 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню. Пашкоджанні атрымала цывільная інфраструктура ў Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласцях. Пагроза авіяцыйных і ракетных удараў застаецца па ўсёй Украіне.

Праціўнік прадаўжае весці наступальныя дзеянні на Ліманскім і Бахмуцкім кірунках, несучы вялікія страты. Вядзе беспаспяховыя наступальныя дзеянні на Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках. На Купянскім і Запарожскім кірунках вядзе абарону раней захопленых рубяжоў. На Херсонскім кірунку абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх падраздзяленняў і цывільных аб'ектаў.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках абстаноўка без істотных зменаў, наступальных груповак ворага не выяўлена.

На Северскім кірунку праціўнік учыніў абстрэлы з мінамётаў у раёнах населеных пунктаў Клюсы, Місткі, Гута-Студзянецкая, Лявоніўка Чарнігаўскай вобласці; Сопыч, Волфына Сумскай вобласці і Лемішчына Харкаўскай вобласці.

На Слабажанскім кірунку вораг не перастае рабіць абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў уздоўж лініі сутыкнення. У выніку мінамётных і артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі раёны населеных пунктаў: Ветэрынарнае, Стрылеча, Глыбокае, Зяленае, Няскучнае, Агірцэва, Ваўчанск, Старыца, Бударкі Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку вораг ажыццявіў абстрэл пазіцый украінскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Іваніўка, Купянск, Кісліўка, Катлярыўка Харкаўскай вобласці і Наваселіўскае, Каваліўка Луганскай вобласці.

На Ліманскім кірунку праціўнік учыніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы ў раёнах населеных пунктаў Новаягораўка, Неўскае, Чырвонапапіўка, Крамянная, Дзіброва Луганскай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку агнявую паразу панеслі раёны населеных пунктаў: Верхнякаменскае, Спірнае, Берастовае, Білагорыўка, Бахмут, Іваніўскае, Прадтэчына, Клішчыеўка, Курдзюмаўка, Дружба і Маёрск Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку пад варожы агонь трапілі раёны населеных пунктаў Бердзічы, Танэнька, Сэвернае, Аўдзіеўка, Вадзяное, Георгіеўка, Мар'інка, Пабеда Данецкай вобласці.

На Навапаўлаўскім кірунку пад варожы агонь трапілі раёны населеных пунктаў: Вялікая Навасілка, Няскучнае, Новаўкраінка, Багаяўленка, Вуглядар і Мікольскія Дачы Данецкай вобласці.

На Запарожскім кірунку ад агнявой паразы пацярпелі раёны 15 населеных пунктаў, сярод іншых: Врэміўка і Навапіль Данецкай вобласці; Малініўка, Гуляйполе, Чарыўнае, Арыхіў, Новаданілаўка Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню, ствольнай артылерыі і мінамётаў зазналі раёны 17 населеных пунктаў, сярод іншых: Залатая Балка, Берыслаў, Вяселае, Мікалаеўка, Цягінка, Паняціўка, Антоніўка, Берагова, Янтарнае Херсонскай вобласці і горад Херсон. Ёсць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.

Акупанты ўзмацнілі фільтрацыйныя і контрдыверсійныя мерапрыемствы на часова занятых тэрыторыях Херсонскай вобласці. Так, расейскія акупацыйныя войскі абмежавалі ўезд і выезд з населенага пункта Ульянаўка, праводзяцца ператрусы ў мясцовых жыхароў і праверка мабільных тэлефонаў.

У Данецку сярод вайскоўцаў расейскіх акупацыйных войскаў і наймітаў так званай ПВК «Вагнер» значна вырасла колькасць захворванняў на асабліва небяспечныя інфекцыі, што можа быць звязана з адсутнасцю нармальных санітарна-гігіенічных умоваў у месцах размяшчэння падраздзяленняў саперніка.

Авіяцыя Сілаў абароны Украіны цягам гэтага дня нанесла 9 удараў па раёнах засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага і 2 удары па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сілаў абароны Украіны за дзень падбілі 9 раёнаў засяроджвання жывой сілы праціўніка і 1 склад боепрыпасаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках