18 траўня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Эстоніі расказала, калі Расея можа пачаць новую хвалю мабілізацыі

5
Выведка Эстоніі расказала, калі Расея можа пачаць новую хвалю мабілізацыі

У РФ ужо друкуюць новыя позвы.

Расея плануе пасля расейскага Божага Нараджэння абвясціць другую хвалю мабілізацыі, паведаміў кіраўнік цэнтра выведкі Узброеных сіл Эстоніі палкоўнік Марго Гросбэрг, паведамляе ERR.

Аб рыхтаванні новай хвалі сведчыць інфармацыя, што ў адну з друкарняў Краснадарскага краю паступіў запыт на друкаванне 5 тысяч позваў.

Гросбэрг таксама дадаў, што на наступным тыдні, да 15 студзеня, з'явіцца больш інфармацыі аб пачатку новай хвалі мабілізацыі ў РФ.

Кіраўнік цэнтра выведкі Эстоніі ўдакладніў, што дзяржава-агрэсар Расея фактычна працягвае мабілізацыю, нягледзячы на тое, што афіцыйныя асобы гаварылі аб яе "заканчэнні".

Даўней сайт Charter97.org падаваў словы кіраўніка ўкраінскай выведкі Кірыла Буданава, які заявіў, што беларуская мяжа для расейцаў будзе замкнёная, калі Пуцін абвесціць аб новай хвалі мабілізацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках