19 траўня 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіепіскап Святаслаў Логін: Молімся за беларусаў, якія змагаюцца супраць маскоўскіх агрэсараў

9
Архіепіскап Святаслаў Логін: Молімся за беларусаў, якія змагаюцца супраць маскоўскіх агрэсараў
СВЯТАСЛАЎ ЛОГІН

Кіраўнік БАПЦ заклікаў згадаць на Каляды беларускіх ахвотнікаў.

Кіраўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін, які аддаў Лукашэнку анафеме, павіншаваў вернікаў са святам Божага Нараджэння:

- Штогод урачыста святкуем дзень Хрыстовага Нараджэння - свята прыйсця на зямлю Сына Божага, Другой Асобы Найсвяцейшай Тройцы. Хрыстос прыйшоў, каб пагадзіць чалавека з Богам, дзеля чаго прынёс нябачную перш за любоў паміж людзьмі, паказаў ім шлях да вечнага жыцця ў Валадарстве Божым, неабходнасць перавагі духоўнага над матэрыяльным. Самае нараджэнне Мэсіі - гэта святло, якое дае магчымасць спазнаваць Усявышняга Госпада.

У сённяшнія ліхія часы нашэсця чужынцаў вернікі задумваюцца над тым, ці неабходнымі для збавення душы ёсць цярплівасць і любоў да ўсіх, да чаго паклікаў Хрыстос. Ці не прывядзе гэта да заняволення нас і цэлага нашага народа ворагам? Хрысціянская вера заклікае да прымірэння паміж людзьмі, цэлымі народамі, але не з ліхам, бо супраць ліха трэба змагацца. Хрысціянскае вучэнне - гэта духоўная зброя барацьбы за праўду.

Але далёка не ўсе прынялі да сэрца вучэнне Хрыста як тады, так і цяпер. Маскоўскія агрэсары выдаюць сябе за хрысціян, а паводзяць сябе як сатаністы. Стагоддзямі чынілі генацыд беларусаў ды іншых народаў, а цяпер пагражаюць усяму цывілізаванаму свету. Як некалі немаўля Ісус хавалася на чужыне ад Ірада, так і цяпер сотні тысяч уцекачоў апынуліся ў выгнанні праз пераслед іх уладай самазванца-Ірада ў Беларусі, які з'яўляецца служкам Крамля.

Беларуская царква моліцца цяпер і за ўкраінскі народ, якому выпала пакутлівая роля выратавання хрысціянскай еўрапейскай цывілізацыі, у тым ліку - і Беларусі, ад барбараў. Таксама молімся за беларусаў, якія змагаюцца супраць маскоўскіх агрэсараў у братняй Украіне і супраць дыктатуры ў роднай Беларусі, за тых, хто апынуўся ў розных кутках свету, ды іхнія сем'і.

Няхай каляднікі праспяваюць у кожнай беларускай кватэры на радзіме і за мяжой, і павіншуюць усіх.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках