Украінскія байцы злавілі дроны расейцаў маскавальнай сеткай: унікальнае відэа
9- 3.10.2023, 15:03
- 16,894
Такога «ўлову» яшчэ не было.
Выпушчаныя расейскімі акупантамі дроны для знішчэння пазіцый украінскіх пагранічнікаў заблыталіся ў маскавальнай сетцы, якую абаронцы ўсталявалі над сабой.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
Праваахоўнікі таксама апублікавалі адпаведнае відэа.
На кадрах відаць, як БПЛА ворага затрымаўся ў завесах маскавальнай сеткі на адной з пазіцыі байцоў Дзяржпагранслужбы.
Таксама адзначаецца, што ў выніку такога «прылёту» варожых беспілотнікаў усе памежнікі засталіся цэлыя і здаровыя, пацярпелых не было.
Калі менавіта байцы ДПСУ «налавілі» дронаў захопнікаў - не ўдакладняецца. Таксама не гаворыцца, на якім кірунку гэта адбылося.
«Беспілотнікі расейцаў ляцелі знішчыць пазіцыі памежнікаў, але заблыталіся ў маскавальнай сетцы. Ніхто з байцоў не пацярпеў», - адзначаецца ў апісанні да відэа.