Жывы труп: Гардон падзяліўся фота худога і змізарнелага Салаўёва
27- 1.02.2023, 9:09
- 24,024

Прапагандыст у бронекамізэльцы стаіць на фоне дарожнага паказальніка «на Кіеў».
Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон на сваёй старонцы ў Instagram выклаў фота галоўнага прапагандыста Расеі Уладзіміра Салаўёва. Той у вайсковай форме і бронекамізэльцы стаіць на фоне дарожнага знака «Кіеў».
«Салаўёў моцна схуднеў, мае відавочна нездаровы від. Калі ўкраінцам радавацца? - пытае Гардон.
Каментатары не прапусцілі гэты допіс і прыняліся абмяркоўваць галоўнага ідэолага знішчэння ўкраінцаў.
«Стаў падабайку, калі бачыш 200-га», «На чэраве ноўтбук выкрадзены мусіць», «Колькі збіраем на яго ліквідацыю? Пачну з 10 грыўняў! Думаю зашмат…», «Здароўя загінуламу», «На тым месцы і закапаюць», — пішуць каментатары.
