29 траўня 2024, Серада, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзяты расейскі прапагандыст раптам заявіў, што ён супраць вайны і паважае ўкраінцаў

28
Заўзяты расейскі прапагандыст раптам заявіў, што ён супраць вайны і паважае ўкраінцаў
КАРЭН ШАХНАЗАРАЎ

Улюбёнец Пуціна пачаў гаварыць, што Украіне трэба прапаноўваць «нешта выгоднае».

На расейскай тэлевізіі прадаўжаюць актыўна абмяркоўваць, што будзе з Расеяй у выпадку яе паразы. Крамлёўскі прапагандыст Карэн Шахназараў раптам зрабіўся відушчы, уразумеўшы, што ўкраінскі народ сапраўды існуе.

«Я з вялікай павагай стаўлюся да народа Украіны і думаю, што гэта народ, і так, самастойны народ», – заявіў прапагандыст на чарговым ток-шоу. Акрамя таго, ён прызнаў, што ў 19 стагоддзі Крым не быў расейскім.

Пра кардынальную змену рыторыкі Шахназарава расказаў на сваім YouTube-канале ўкраінскі грамадскі дзеяч і палітычны блогер-мільённік Сяргей Сцерненка.

«Вельмі важна, што гэта кажа не нейкі там звычайны расейскі прапагандыст, не проста чарговая гаваркая галава, гэта кажа Карэн Шахназараў. Ён расейскі рэжысёр, улюбёнец Пуціна, якога лідар РФ і ўзнагароджваў, і асабіста віншаваў з днямі народзінаў, і запрашаў яго на нарады», – пракаментаваў сітуацыю эксперт.

Больш за тое, Шахназараў развянчаў папулярны сярод расейцаў міф, што расейскае войска непераможнае, а Расея ніколі не цярпела паразу ў ніводнай вайне. Прапагандыст заявіў, што ў першых дзвюх чукоцкіх войнах расейцы пацярпелі паразу.

Але самае галоўнае – гэта тое, што заўзяты распальвальнік агрэсіі раптам назваў сябе праціўнікам вайны і заявіў, што хоча хуткага заканчэння канфлікту. Пры гэтым ён не выключае, што можа быць нічыя і, адпаведна, пэўныя дамоўленасці.

«А раней казаў, што з украінцамі немагчыма дамовіцца, іх можна толькі заваяваць. Цяпер жа ён сцвярджае, што ўкраінцам можна і трэба прапаноўваць нешта такое, што будзе ім выгодна», – адзначыў Сцерненка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках