На баскетбольны матч у Менску трэнер з Расеі прыехаў у Z-футболцы
29- 12.02.2023, 21:23
- 24,030
Каманда трэнера-пуцініста з вялікім лікам саступіла менчукам.
12 лютага ў Менску прайшоў матч студэнцкай лігі РЧ, у якім рэзервовая каманда баскетбольнага «Мінска» сустрэлася з сургуцкай. Увагу заўзязтараў на сябе звярнуў выгляд Яўгена Пашкова, галоўнага трэнера расейскіх спартоўцаў, піша «Трыбуна».
Ён кіраваў сваімі падапечнымі ў футболцы з літарай «Z», якая з'яўляецца сімвалам расейскага ўварвання ва Украіну.
У матчы перамагла менская каманда з лікам 90:46.
Гэта не першае з'яўленне трэнера на публіцы ў такой футболцы.
