20 траўня 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па даносу стукача Канюшыка затрымалі жыхара Пружан

18
Па даносу стукача Канюшыка затрымалі жыхара Пружан

Стукач-ябацька здае іншадумцаў беларусаў.

35-гадовы жыхар Пружан Сямён (прозвішча пакуль невядомае) у размове з правакатарам і стукачом Ігарам Канюшыкам выказваўся супраць Лукашэнкі і адзначаў, што менавіта праз яго ва Украіну ляцелі ракеты, піша «Брэсцкая вясна».

Паведамленне аб крымінальнай справе супраць чарговага ўдзельніка чат-рулеткі з'явілася ў блізкім да брэсцкага ГУБАЗіК тэлеграм-канале.

На мужчыну завялі крымінальную справу паводле арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі.

Нагадаем, Ігар Канюшык - былы «мент», які шукае і здае іншадумцаў у чат-рулетцы. Вядома таксама, што ён быў сведкам у судах у палітычных справах, калі людзей затрымлівалі з ягоных даносаў.

Раней паводле даносу стукача быў затрыманы 27-гадовы Міхаіл Кавяза, які працуе на Менскім заводзе колавых цягачоў.

З падачы Канюшыка таксама быў затрыманы 23-гадовы Раман Сафонаў з Віцебску.

Таксама на данос стукача быў затрыманы 22-гадовы хлопец з Бабруйска Яўген Драздоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках