23 красавiка 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны звярнулася да Грузіі з просьбай перадаць ім Міхаіла Саакашвілі

8
МЗС Украіны звярнулася да Грузіі з просьбай перадаць ім Міхаіла Саакашвілі
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Кіеў таксама звярнуўся да міжнародных арганізацый.

Украіна заявіла, што ўважае за негуманнае абыходжанне ўладаў Грузіі з былым прэзідэнтам краіны Міхаілам Саакашвілі, які знаходзіцца ў зняволенні.

Украінскае МЗС заклікала Тбілісі перадаць яго Кіеву.

Кіеў уважае за негуманнае абыходжанне грузінскіх уладаў з былым прэзідэнтам краіны Міхаілам Саакашвілі і просіць Тбілісі перадаць яго Украіне. Пра гэта 2 лютага паведамляе МЗС Украіны.

«Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы пратэст наконт негуманнага абыходжання з грамадзянінам Украіны Міхаілам Саакашвілі, які ўтрымліваецца за кратамі ў Грузіі…Заклікаем грузінскія ўлады неадкладна спыніць здзеквацца з Міхаіла Саакашвілі і перадаць яго Украіне», — заявіў МЗС Украіны.

Украіна таксама заклікае іншыя міжнародныя арганізацыі стаць на абарону палітыка.

Як пісаў сайт Charter97.org, сям'я Саакашвілі і незалежны медцэнтр «Эмпатыя» заяўляюць, што ў арганізме палітыка былі знойдзеныя цяжкія металы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках