Джо Байдэн выступіць у Варшаве з важнай прамовай
9- 21.02.2023, 12:49
- 26,978
Стала вядомыя падрабязная праграма візіту.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн прыбыў у сталіцу Польшчы Варшаву.
Як паведамляе TVP, цягнік з амерыканскім прэзідэнтам уначы прыбыў у польскі Пшэмысл. Картэж прэзідэнта накіраваўся ў аэрапорт Ясенка пад Жэшувам, пасля чаго Джо Байдэн адправіўся ў Варшаву на борце Air Force 1.
Самалёт з прэзідэнтам ЗША на борце пасля 01.00 (паводле менскага часу) прызямліўся ў аэрапорце Акенцэ ў Варшаве. Незадоўга да поўначы прэзідэнцкая калона прыбыла ў гатэль Marriott у цэнтры польскай сталіцы.
Як вядома, сустрэча амерыканскага лідара з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам павінна прайсці сёння а 15:00 (паводле менска часе). Пасля перамоў яны павінны выступіць з заявамі. Ужо а 19:30 Джо Байдэн плануе выступіць з прамовай у садах каралеўскага палаца, ля тэрасы Аркады Кубіцкага.

Як заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда, выступ амерыканскага прэзідэнта будзе мець важнае гістарычнае значэнне. Ён дадаў, што прынцыповае значэнне мае тое, што ён будзе агучаны з Варшавы.
У сераду, 22 лютага, Байдэн возьме ўдзел у пазачарговым саміце Бухарэсцкай дзявяткі (Балгарыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Вугоршчына і Чэхія) і сустрэнецца з генеральным сакратаром NАТО Енсам Столтэнбэргам.
Прэзідэнт ЗША прабудзе ў Польшчы да 22 лютага. Першапачаткова ў Белым доме паведамлялі, што ён не збіраецца наведваць іншыя краіны, аднак 20 лютага ён нечакана прыбыў у Кіеў.
У сталіцы Украіны Байдэн сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і анансаваў перадачу Украіне ўзбраення.
Гэта быў першы візіт прэзідэнта Злучаных Штатаў ва Украіну за амаль 15 год. Байдэн прабыў у Кіеве блізу шасці гадзін, пасля чаго адправіўся ў Польшчу.