10 траўня 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Украіна супрацьстаіць уварванню РФ 345-ы дзень.

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па пазіцыі варожага ЗРК, а расейскія захопнікі прадаўжаюць наступальныя дзеянні ў Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Цягам дня расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па цывільнай інфраструктуры горада Барвенкава Харкаўскай вобласці, ёсць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. Акрамя таго, вораг здзейсніў больш за 20 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню. Ёсць вялікая небяспека далейшых расейскіх авіяцыйных і ракетных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны.

Праціўнік прадаўжае весці наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках, нясе вялікія страты ў асабовым складзе і ваеннай тэхніцы.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках наступальных груповак ворага не выяўлена. Разам з тым прадаўжаюцца абстрэлы войскамі Расейскай Федэрацыі населеных пунктаў паблізу ад дзяржаўнай мяжы. Пад агнявы ўплыў патрапілі раёны населеных пунктаў Тыманавічы і Грамяч Чарнігаўскай вобласці; Ражковічы, Таўстадубава, Студэнак, Старыкова, Валфына і Мыкалаеўка на Сумшчыне і Ветэрынарнае, Глыбокае, Зэленае, Няскучнае, Гацішча і Ваўчанск Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку вораг абстраляў з танкаў, мінамётаў і артылерыі раёны Дварычнай, Западнага, Галубіўкі, Купянска, Кісліўкі Харкаўскай вобласці і Стальмахоўкі Луганскай вобласці.

На Ліманскім кірунку пад варожы агонь трапілі Торскае Данецкай вобласці і Макееўка, Чырвонапапоўка і Дзіброва – Луганскай.

На Бахмуцкім кірунку пацярпелі Спірнае, Вяселае, Білагорыўка, Парасковіеўка, Бахмут, Іваніўскае і Дружба Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку пад варожы агонь трапілі Тонэнька, Вадзяное, Георгіеўка і Мар'інка.

На Навапаўлаўскім кірунку абстрэлы з танкаў, мінамётаў і артылерыі зазналі Няскучнае, Багаяўленка і Вуглядар.

На Запарожскім і Херсонскім – пад варожы агонь патрапілі раёны больш як 15 населеных пунктаў. Сярод іх – Навапіль і Врэміўка Данецкай вобласці; Вольгіўскае, Малініўка, Гуляйпільскае, Новаданілаўка і Малая Такмачка на Запарожжы і Херсон, Качкаріўка і Казацькае.

Праціўнік прадаўжае несці страты. Так, у Белаводску Луганскай вобласці акупанты ўладкавалі Цэнтральную раённую лякарню пад ваенны шпіталь і прывезлі туды 120 параненых вайскоўцаў Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі.

Для папаўнення сваіх стратаў жывой сілы вораг прадаўжае вярбовачную кампанію сярод зняволеных. За апошні тыдзень у папраўчых установах Новасібірскай вобласці Расейскай Федэрацыі было завербавана да 1000 наймітаў.

Авіяцыя Сілаў абароны цягам гэтага дня нанесла 4 удары па раёнах засяроджвання ворага і 1 – па пазіцыі яго ЗРК. Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сілаў абароны Украіны разам з тым падбілі 2 раёны засяроджвання жывой сілы праціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках