Самалёт Лукашэнкі вярнуўся ў Менск
20- 4.02.2023, 17:53
- 30,330

Што вядома аб тыднёвым турнэ дыктатара.
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі некалькі хвілін таму прызямліўся ў Менску. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Flightaware.
Са звестак сэрвісу, борт вылецеў з аэрапорта Абу-Дабі а 10:58+04. Палёт доўжыўся 5 гадзін 34 хвіліны.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка з 25 да 30 студзеня знаходзіўся з візітам у ААЭ. За гэтыя дні ягоная прэсавая служба не паведамляла пра афіцыйныя сустрэчы і перамовы. 30 студзеня Лукашэнка адправіўся ў Зімбабвэ. Там ён сустрэўся з мясцовым кіраўніком Эмерсанам Мнангагвам. 1 лютага дыктатар вылецеў з Зімбабвэ ў сталіцу ААЭ Абу-Дабі.
Як паведамляў сайт Charter97.org, візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ ператварыўся ў «паласу ганьбы» для дыктатара.
Лукашэнку сустрэлі ў аэрапорце Харарэ дзіўнымі танцамі мясцовых жыхароў у майках-алкагалічках, а на шыю дыктатару надзелі «пахавальны» вянок.
Многія звярнулі ўвагу на здароўе састарэлага дыктатара, якое пахіснулася, а зімбабвійскія фатографы паказалі, як Лукашэнка выглядае без рэтушы.
3 лютага, падчас другога міні-візіту ў ААЭ, Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам краіны Мухамедам Бэн Заідам аль-Нахаянам. Экспэрты мяркуюць, што ў гэтай сустрэчы была закрытая частка, звязаная з уласнымі справамі Лукашэнкі.
Таксама з'явілася інфармацыя аб тым, што Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы ягонай «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай.